Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк прывезлі на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу ў Менск з Гомельскага СІЗА. Пра гэта паведамляе яе муж Андрэй Шарэнда.
«Паліну нарэшце давезлі да Менску. Чарговы пякельны этап доўжыўся 9 дзён. Паліна ў Цэнтры судовых псіхолага-псіхіатрычных экспертызаў у Навінках, і прабудзе там некалькі тыдняў», – піша Андрэй Шарэнда.
Аб тым, што Паліны Шарэнда-Панасюк няма ў гомельскай калоніі, мужчына паведаміў яшчэ 5 ліпеня.
«Яе чарговы раз этапуюць у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя “Навінкі” для праходжання псіхолага-псіхіатрычнай экспертызы. І гэта ўжо трэці раз, як яе туды скіроўваюць. Чарговы страшны этап для Паліны, які можа зацягнуцца на 2-3 тыдні. А пазней, такі ж пякельны этап у зваротным накірунку. Няма словаў. Гэта проста катаванне і здзек над жанчынай. Гэта чарговы «акт гуманізму» звар’яцелага дыктатара», – напісаў ён тады.
Тры папярэднія экспертызы паказалі, што з псіхічных здароўем Паліны ўсё ў парадку. Два разы экспертыза праходзіла ў «Навінках», а адзін раз – проста ў СІЗА.
Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня 2024 года, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК («Зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»).
Раней стала вядома, што ў штрафным ізалятары (ШІЗА) з пачатку года палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён.
Беларускі свет
Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся
2024.04.30 18:00
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS