A A+ A++

Журналістку польскай тэлекампаніі TVP Ірыну Слаўнікаву, колішнюю працаўніцу «Белсату», затрымалі 30 кастрычніка 2021 года, асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, праваабаронцы прызналі яе палітычнай зняволенай. 12 ліпеня яна ўжо трэці раз адзначае дзень народзінаў за кратамі.

Ірына Слаўнікава.

Фота: асабісты архіў

Ірыну Слаўнікаву затрымалі на пашпартным кантролі ў менскім аэрапорце па вяртанні з адпачынку. Разам з ёй затрымалі мужа Аляксандра Лойку. Спачатку іх вінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», асудзілі на 15 дзён арышту. Потым яшчэ на 15. Затым Аляксандра асудзілі на яшчэ 15 дзён, па сканчэнні якіх вызвалілі, ён пакінуў Беларусь. Супраць Ірыны ж распачалі крымінальную справу.

Праз 9 месяцаў суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля асудзіў Ірыну на 5 гадоў зняволення, прызнаўшы яе вінаватай ва ўдзеле ў масавых пратэстах паводле 342-га артыкулу КК («Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання (361-ы артыкул КК). Суд над журналісткай праходзіў у закрытым рэжыме, Ірына не прызнала віны. Цяпер яна адбывае пакаранне ў жаночай калоніі № 4 у Гомлі. Тэрмін сканчаецца ўвесну 2026 года.

Праваабаронцы прызналі Слаўнікаву палітычнай зняволенай. TVP заявіў, што яе асудзілі за выкананне прафесійнага абавязку і следаванне працоўнай этыцы. Праз прысуд Слаўнікавай у Міністэрства замежных справаў Польшчы выклікалі часовага паверанага Беларусі, вызвалення Слаўнікавай патрабавалі Злучаныя Штаты, Еўрапейскі трансляцыйны звяз, журналісты на вуліцах Варшавы. Але яе так і не вызвалілі.

Артыкулы

«І вось там, пад сталом і лаўкай, спала Слаўнікава». Сведчанні былой зняволенай камеры № 15

2021.11.22 18:04

Аляксандр Лойка расказаў «Белсату», што лісты ад жонкі цяпер атрымлівае рэгулярна. У лістах яна піша пра асабістае – тое, што цікава хіба самым блізкім. Нічога цікавага для публікі ў такіх лістах не напішаш, адзначае Аляксандр, бо напішаш, як кепска ў няволі, дык лісты перастануць даходзіць, сілавікі ўсё чытаюць.

«Яна сядзіць у турме, працуе, як раб, і чакае, калі яе вызваляць, – канстатуе муж Ірыны Слаўнікавай. – Са здароўем, прынамсі як яна піша, больш ці менш нармалёва, з настроем нармалёва. І чакае, калі хто-небудзь што-небудзь зробіць, каб зняволеных выпускалі з турмаў і калоніяў».

Хоць на здароўе ў лістах Ірына не скардзіцца, Аляксандр адзначае, што і так усе ведаюць, як калонія ўплывае на здароўе. Асабліва, кажа, цяжка ў такую спёку, як цяпер, калі ў калоніях працуюць у цэхах без нармальнай вентыляцыі. Або ўзімку, калі зняволеныя чысцяць бульбу сотнямі кіло за змену і цягаюць мяхі са снегам па 60 кг.

Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава.

Фота: Аляксандр Лойка / Facebook

Аляксандр абураецца тым, што палітычныя лідары, як Святлана Ціханоўская ці Павел Латушка, распавядаюць, як трэба змагацца і якія палітвязні героі, але не робяць чагосьці, каб палітвязні выходзілі. Маўляў, Ірына сядзіць два з паловай гады – і яшчэ два прасядзіць, калі так будзе працягвацца.

У эфектыўнасць санкцыяў для вызвалення палітвязняў ён не верыць. Але лічыць, што можна дамаўляцца: вось жа вызвалілі прынамсі 18 палітвязняў – значыць, хтосьці дамовіўся. Ён заклікае пісаць больш не пра тое, як сябе адчуваюць палітвязні, а пра тое, як іх вызваляць.

Рэпартаж

«Да вечара можаш не дажыць». Палітзняволеныя жанчыны заклікаюць любымі спосабамі ратаваць тых, хто застаецца ў турмах

2024.05.21 22:50

Яшчэ паўтара года таму Аляксандр Лойка звяртаўся да дэмакратычных сілаў з заклікам распачаць перамовы з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў. Ціханоўская тады казала яму, што хацела б пачуць прапановы, бо пакуль не бачыць рычагоў уплыву на ўлады Беларусі, каб тыя вызвалілі людзей, а Латушка расказваў пра інструменты ціску: персанальныя і сектаральныя санкцыі, інструменты міжнароднай крымінальнай адказнасці.

Неўзабаве Ціханоўская звязалася з Аляксандрам. Яна расказала выданню «Zerkalo», што «ягоныя ідэі правільныя», але яна і многія партнёры з дэмакратычных сілаў «ужо рабілі тое, што ён прапануе, звярталіся з гэтай нагоды да ўрадаў Швейцарыі, ЗША, Еўразвязу, а таксама АБСЕ і Рады Еўропы».

«Праблема не ў тым, што для перамоваў наконт вызвалення палітвязняў няма медыятараў. Праблема ў тым, што з боку рэжыму няма гатовасці да такіх перамоваў і няма жадання вызваляць палітвязняў», – казала Ціханоўская ў снежні 2022 года.

З таго часу колькасць людзей, прызнаных палітычнымі зняволенымі, застаецца на ўзроўні 1400–1500 чалавек: адныя выходзяць на волю або паміраюць, наступных затрымліваюць і судзяць. Цягам тыдня па вызваленні 18 палітвязняў спіс палітвязняў папоўніўся на яшчэ 25 асобаў.

На момант публікацыі 1405 асобаў – у спісе палітвязняў праваабарончага цэнтру «Вясна». Але гэта не поўная колькасць зняволеных з палітычных прычынаў: праваабаронцы не паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам, а сваякі некаторых зняволеных не хочуць сваім блізкім статусу палітвязня, бо баяцца яшчэ горшага ціску. Каардынацыйная рада лічыць, што рэальная колькасць нявінна асуджаных паводле палітычных матываў да адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі перавышае 5000 асобаў.

Разбор

Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі

2024.07.09 16:04

Алесб Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułМарии Магдалины 2024: что это за праздник, новая дата, народные традиции
Następny artykułTragiczny wypadek w Chechle Pierwszym: zginął motocyklista z Łasku