Улады Беларусі працягваюць рэпрэсаваць беларусаў, нязгодных з гвалтам, фальсіфікацыяй і вайной. Агляд апошніх звестак пра рэпрэсіі – у новым аглядзе «Белсату».
Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала чарговы «Індэкс свабоды прэсы». Беларусь у ім на 167-м месцы са 180 – на 10 пазіцыяў ніжэй, чымся летась. Ніжэй за Беларусь у рэйтынгу-2024 – Куба, Ірак, Егіпет, М’янма, Кітай, Бахрэйн, В’етнам, Туркменістан, Іран, Паўночная Карэя, Афганістан, Сірыя і Эрытрэя.
На палітзняволенага Змітра Дашкевіча, былога старшыню «Маладога Фронту», завялі новую крымінальную справу паводле артыкула 342 КК. Да канца цяперашняга тэрміну яму заставалася 2 месяцы. 14 ліпеня 2022 года Дашкевічу прызначылі 1,5 года калоніі. 11 ліпеня 2023 года Зміцер меў выйсці на волю, аднак супраць яго завялі новую крымінальную справу за «зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». У выніку яму прысудзілі дадаткова яшчэ адзін год строгага рэжыму.
Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу. Андрэя затрымалі напачатку траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму ў справе падрыве расейскага самалёту А-50 у Мачулішчах. Да гэтага мужчына жыў у Літве.
Менскага маркетолага Аляксандра Самайловіча асудзілі да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у мірным сходзе. Такі прысуд 18 красавіка ў судзе Партызанскага раёну Менску вынес суддзя Аляксандр Супічэнка.
У судзе Ленінскага раёну Берасця 3 траўня пачалі судзіць адразу чатырох чалавек паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Удзел у масавых беспарадках»). Гэта Уладзіслаў Вашчынчук, Вадзім Анціпаў, Станіслаў Дубоўскі, Мікалай Воран. Справу разглядае Аляксандр Семянчук, на рахунку якога прынамсі 34 палітычных прысуды.
Разбор
«Успрымала кватэру як турму, у якой мы сядзелі разам з сынам». Як беларусы адбываюць «хатнюю хімію»?
2024.05.03 08:00
Сілавікі затрымалі жыхара Менску за ўдзел у пратэстах. На відэа ён кажа, што ў жніўні 2020-га года некалькі разоў удзельнічаў у мітынгах у раёне стэлы і парка Перамогі.
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання жыхара Горадні – 29-гадовага Дзмітрыя Глушчанку. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах. Сцвярджаецца, што ён нядаўна вярнуўся ў Беларусь з Польшчы. На відэа затрымання трапіў супрацоўніка ГУБАЗіК, які на спіну начапіў сцяг СССР і георгіеўскую стужку.
Улады пачалі спецвядзенне супраць заснавальніц стартап-хабу «Імагуру» Таццяны Марыніч і Настассі Хамянковай. Жанчын абвінавачваюць паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Стартап адкрыўся ў Менску ў 2013 годзе і быў адною з найбольш папулярных пляцовак для бізнес-сустрэчаў і стартап-імпрэзаў, тут жа праходзілі шматлікія грамадскія і культурніцкія захады. Увесну 2021 года ўлады пазбавілі «Імагуру» памяшкання, а ў жніўні 2023 года прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Следчы камітэт таксама пачаў спецыяльнае вядзенне ў дачыненні да актывіста Ежы Грыгенчы. Яго вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Апроч таго, спецыяльнае вядзенне пачатае супраць гарадзенскіх сясцёр Надзеі Сцепанцовай і Жанны Захаркевіч. Ім інкрымінаваная ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). У 2021 годзе сясцёр асудзілі да «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 году ў Горадні. Пасля прысуду яны 12 гадзін ішлі па лесе і дрыгве ў бок Літвы.
Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі адразу 26 асобаў, асуджаных выключна за ўдзел у мірных акцыях пратэсту і/або за дачыненне да дзейнасці суб’ектаў, адвольна прызнаных «экстрэмісцкімі фармаваннямі». З розных прычынаў гэтыя людзі не мелі статусу палітзняволеных падчас свайго зняволення.
Адміністрацыі беларускіх калоніяў скарацілі колькасць сваякоў, якія могуць адначасова наведаць асуджаных у адзін час. Цяпер туды пускаюць толькі да трох чалавек, у тым ліку дзяцей. Раней на спатканні тэрмінам да трох содняў маглі прыязджаць да чатырох родных, а дзеці ў веку да шасці гадоў і зусім у іх лік не ўваходзілі. Таксама сваякі асуджаных жанчын, якія знаходзяцца ў гомельскай калоніі №4, больш не могуць заплаціць за карыстанне пакоямі падчас працяглых спатканняў гатоўкай. Для аплаты за пакой так званай «гасцініцы» на тэрыторыі калоніі іх зараз адпраўляюць пералічваць грошы ў бліжэйшае паштовае аддзяленне.
Разбор
Рэпрэсіі выходзяць на новы тэхналагічны ўзровень. Сілавікі самі заходзяць у Telegram беларусаў
2024.05.03 18:05
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS