A A+ A++

Беларускія вытворцы тэхнікі губляюць свае пазіцыі не толькі на расейскім рынку, але і на айчынным. Не ратуе нават адміністратыўны рэсурс. Цікава, што нягледзячы на заявы аб адзіных рынках, імпартнымі беларускія чыноўнікі лічаць і расейскія аўтобусы і аўтамабілі, і не рэкамендуюць айчынным прадпрыемствам іх купляць. Гэта вынікае з запіскі Камітэта дзяржаўнага кантролю, накіраванай на адрас урада, якая трапіла да нас у рукі, дзякуючы «BELPOL».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Канфіскаваныя ў Кіеве беларускія грузавікі МАЗ.

Фота: Офіс генеральнага пракурора Украіны

Дакумент, які мы атрымалі, тычыцца таго, як урад выконвае даручэнне Аляксандра Лукашэнкі купляць айчынную тэхніку і «мінімізаваць» выпадкі закупкі імпартнай за кошт сродкаў бюджэту.

Як вынікае з запіскі КДК, урад яшчэ ў 2020 годзе павінен быў сумесна з аблвыканкамамі распрацаваць «перспектыўны план» закупкі айчыннай тэхнікі на 2021-2025 гады і няўхільна яго прытрымлівацца.

Даць справаздачу аб праведзенай працы Лукашэнка запатрабаваў у пачатку 2024 года. Што менавіта паведамляў урад у сваёй справаздачы мы не ведаем, але КДК палічыў неабходным гэты даклад раскрытыкаваць і прызнаць даручэнне нявыкананым. Прычына ў тым, што КДК у 2023 годзе ўстанавіў «шэраг фактаў набыцця імпартнай тэхнікі за кошт як бюджэтных, так і ўласных сродкаў пры наяўнасці аналагічных узораў айчыннай вытворчасці».

Напрыклад, прадпрыемствы, якія займаюцца меліярацыяй, у 2023 годзе купілі 166 адзінак імпартнай тэхнікі на 54,6 млн рублёў. У тым ліку 47 аднакаўшовых экскаватараў кітайскай вытворчасці на 18,1 млн.рублёў.

Аб’ектыў

Лукашэнка губляе расейскі рынак?

2024.04.09 22:47

«Мінаблаўтатранс» тым часам за кошт бюджэтных грошай, прадугледжаных у праграме «Транспартны комплекс», купіў 30 расейскіх аўтобусаў ПАЗ 320405-04 на 7,4 млн рублёў, паведамляе КДК. Яшчэ 27 ПАЗаў на 6, 4 млн. рублёў ён купіў за кошт уласных і крэдытных сродкаў.

Выявіўшы гэтыя факты, КДК правёў разбіральніцтва і высветліў прычыны, якія вымусілі айчынных пакупнікоў праігнараваць айчынных жа вытворцаў. Аказалася, што заказ выконваецца доўга – новую беларускую тэхніку трэба чакаць ад 4 месяцаў да паўгода, а імпартную дастаўляюць за месяц-два.

Ёсць прэтэнзіі і па тэхнічных характарыстыках. Так, «Мінаблаўтатранс» не задаволіла сістэма рэгулявання спінкі пасажырскіх сядзенняў у айчынных аўтобусах. Праўда, КДК палічыў гэта неістотным.

Пры гэтым, беларуская тэхніка яшчэ і даражэйшая. Напрыклад, «Брэстаблдарбуд« купіў 5 КамАЗаў коштам 243,9 тыс. рублёў за штуку. Расейскага вытворцу берасцейскія дарожнікі выбралі таму, што айчынны МАЗ хацеў 295 тыс.рублёў за адну машыну. На пяці адзінках эканомія атрымліваецца коштам у яшчэ адзін аўтамабіль. Ну і плюс да ўсяго пастаўку МАЗ абяцаў амаль праз 9 месяцаў. Тады як КАМаз – праз 20 дзён.

«Уласцівая айчынным вытворцам няспрытнасць, звязаная з вырабам і пастаўкай прадукцыі, а таксама больш высокі кошт беларускай тэхнікі стымулююць спажыўцоў да набыцця імпартных аналагаў», – робіць выснову КДК.

Паводле іх ацэнкі, даручэнне Лукашэнкі не выкананае, а значыць вінаватых трэба прыцягнуць да адказнасці і «прыняць меры» да далейшага выканання.

Дакумент, пра які ідзе гаворка, датаваны пачаткам 2024 года і ў ім аналізуюцца вынікі 2023 года. Сёння ўжо ёсць свежыя дадзеныя аб узроўні канкурэнтаздольнасці беларускай тэхнікі. Праўда, гаворка ідзе аб расейскім рынку, але прычыны называюцца ўсё тыя ж – кошты вышэй, якасць ніжэй.

Паводле звестак агенцтва «АСМ-холдынг», за першыя пяць месяцаў 2024 года ў Расеі прадалі толькі 280 аўтобусаў МАЗ, тады як за аналагічны перыяд мінулага года былі прададзеныя 525. Падзенне склала 46,7%. У траўні ж прадалі толькі восем аўтобусаў МАЗ супраць 159 у аналагічным перыядзе мінулага года. Падзенне – на 95%.

Лідарам расейскага рынку стаў той самы ПАЗ, які спадабаўся і беларускім пакупнікам – за пяць месяцаў 2024 года было прададзена 4062 гэтых аўтобусы, рост у параўнанні з першым паўгоддзем 2023 года склаў 33,4%.

Продаж грузавікоў МАЗ у Расеі за пяць месяцаў гэтага года скараціўся на 7,9 % (да 2329 аўтамабіляў) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Падзенне май да мая склала 13,4% (451 грузавік супраць 521).

Адзначым, што з 2022 года ў Расеі сталі частымі выпадкі ўзгарання беларускіх аўтобусаў МАЗ. Інцыдэнты з Мінскай тэхнікай фіксаваліся ў Саратаве, Казані, Пермскім краі, Салехардзе, Іжэўску, а ў Пецярбургу аўтобусы наогул здымалі з маршрутаў з-за частых пажараў.

Hавiны

На МАЗе прызналі, што ўзгаранні аўтобусаў – наступства санкцыяў

2024.04.28 18:02

Алена Голуб belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułRynek HoReCa ostro w górę w tym roku
Następny artykułPolak zwycięzcą Wimbledonu. Razem z Tajwanką wygrał z Meksykanami