A A+ A++

«Белсат» працягвае распавядаць пра выпадкі рэпрэсіяў, якія чыніць рэжым Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага грамадства.

Віцебскі абласны суд.

Фота: «Белсат»

Паводле ПЦ «Вясна», 21 траўня 2024 года ў Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд Сяргею Высоцкаму. Яго прызналі вінаватым у «рыхтаванні да ўваходжання асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці» (арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу) і асудзілі да 3,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 400 базавых велічыняў (16 тысяч рублёў). Прысуд вынес суддзя Аляксандр Абашын.

У судзе Ленінскага раёну Менску асудзілі Дзіяну Арлову паводле арт. 368 («Абраза Лукашэнкі») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Дзіяне тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).

Былога кіраўніка Віцебскага аддзялення БНФ Язэпа Дулебу пасля арышту перавялі ў СІЗА, паведамляе «Віцебская Вясна». Яго затрымалі 7 траўня і прысудзілі 15 содняў за «падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы». Імаверна, цяпер супраць актывіста распачатая крымінальная справа.

Сілавікі затрымалі мужа і жонку з Берасця – Аляксандра і Кацярыну Сергіевіч. У іх ёсць васьмігадовая дачка. Маму Кацярыны раней асудзілі за «абразу Лукашэнкі». Пасля яе затрымання жанчына звярнулася па кансультацыю да праваабаронцаў – праз гэта Кацярыне ставяць у віну «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Hавiны

Пенсіянера з Ляхавічаў пакаралі 7 гадамі 3 месяцамі калоніі і штрафам 12 тысяч рублёў

2024.05.22 13:45

Грамадзянку Літвы Элену Раманаўскіене будуць судзіць у Беларусі за «агентурную дзейнасць» (арт. 358-1 КК РБ). Вядома, што жанчына раней працавала загадчыцай аддзелу маркетынгу ў санаторыі «Беларусь» у Друскеніках.

Падкантрольны спецслужбам Telegram-канал «ГУ БАЗА» паведаміў пра затрыманне аднаго з кіраўнікоў падраздзялення кампаніі «Контэ СПА» Сяргея Кусонскага. «У сваім офісе я павесіў на дошцы абвестак плакат «Не вайне», а на інфармацыйнай дошцы – плакат «Слава вытворчасці! Героям слава!» У дадзены момант плакат зняты і больш там не з’явіцца», – гаворыць затрыманы на відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі. У чым менавіта абвінавачваюць мужчыну і які статус ён цяпер мае, невядома.

Следчы камітэт паведаміў, што супраць заснавальніка сеткі клінік «Новы зрок» Алега Каўрыгіна распачатае спецыяльнае вядзенне. Яму выставілі абвінавачанне адразу паводле 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку вінавацяць у «закліках да санкцыяў», «судзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь».

23 траўня сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру бацькоў спартоўкі Крысціны Ціманоўскай у Клімавічах. Ціманоўская з’яўляецца прэтэндэнткай на месца ў Каардынацыйнай радзе, а напярэдадні СК распачаў крымінальныя справы супраць усіх удзельнікаў выбараў у КР і паабяцаў накласці арышт на іх маёмасць у Беларусі.

Падкантрольны ГУБАЗіКу Telegram-канал «ГУ БАЗА» паведаміў пра затрыманне двух беларусаў, якім прыйшла рассылка ад плану «Перамога». Адзін з затрыманых – настаўнік гісторыі адной з менскіх школаў. Да яго сілавікі прыйшлі праз тое, што ён быў падпісаны на Telegram-канал Zerkalo.io, а ў тэлефоне нібыта знайшлі ад чат-боту плану «Перамога» – цяпер, як сцвярджаецца, яму пагражае крымінальны пераслед. Другі затрыманы – мужчына, які працуе будаўніком у энергетычнай сферы. Да яго байцы ГУБАЗіКу прыйшлі праз тое, што ён данаціў «Краіне для жыцця», і нібыта таксама знайшлі рассылку ў тэлефоне.

Паводле праваабаронцаў, палітвязня Юрыя Касцюка, якому прысудзілі 4 гады зняволення за «судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 11 асобаў. Гэта Юрый ВаўчкевічДзяніc Нікіта, Сяргей Шэх, Сяргей Мельнікаў, Юрый Томашаў, Павел Макаранка, Канстанцін Біч, Сяргей Кунашэнка, Дзмітрый Першын, Лілія Касценіч, Аляксандр Камлёнак. Такім чынам, станам на 23 траўня ў Беларусі застаюцца за кратамі 1402 палітвязня.

Hавiны

Паліне Шарэндзе-Панасюк выстаўленае новае абвінавачванне

2024.05.21 17:15

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKim jest Tomasz Mraz? To jego zeznania ws. Funduszu Sprawiedliwości pogrążają Suwerenną Polskę
Następny artykułPolitycy KO komentują słowa Tuska o kandydaturze Trzaskowskiego na prezydenta kraju: “To najlepsza informacja dla Polski”