A A+ A++

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новым начальнікам Генеральнага штабу Узброеных Сіл генерал-маёра Паўла Муравейку. Раней ён быў першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савету Бяспекі. Аб прызначэнні паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого».

Павел Муравейка.

Фота: minpolit.com

Павел Муравейка прыйшоў на месца Віктара Гулевіча, які быў кіраўніком Генштабу з сакавіка 2021 года і вызвалены ад пасады 10 мая 2024 года Аляксандрам Лукашэнкам.

«У нас міністр абароны ёсць міністр абароны, і яму падпарадкаваныя ўсе ў міністэрстве. Аднак начальнік Генеральнага штабу мае пэўную самастойнасць. Непасрэдна займаецца планаваннем і рэалізацыяй тых ці іншых ваенных мерапрыемстваў. Усім тым, чым жывуць войскі. Вельмі тонкая грань паміж міністрам абароны і начальнікам Генштабу», – распавядае Лукашэнка, як Паўлу Муравейку трэба працаваць з міністрам абароны Віктарам Хрэнінам.

Паўлу Муравейку 52 гады. 20 чэрвеня 2013 года ён быў прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штабу Узброеных Сіл – начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення Міністэрства абароны. З 10 лютага 2022 года быў першым намеснікам дзяржсакратара Савету Бяспекі.

Муравейка вызначыўся дзіўнымі і часам скандальнымі заявамі. Напрыклад, у 2022 годзе ён сказаў, што Беларусь удзельнічае ў «спецаперацыі» Расеі супраць Украіны і «выконвае некаторыя функцыі». У верасні 2023 года сказаў, што Беларусь гатовая правесці сумесныя вучэнні з Польшчай. А ўжо ў кастрычніку таго ж года заявіў, што «мы маем усе падставы прасекчы калідор праз Літву сілай зброі». Такім чынам ён адрэагаваў на санкцыі Літвы, якія абмяжоўваюць перамяшчэнне беларускіх тавараў.

Hавiны

Савет бяспекі Беларусі: «Маем падставы прасекчы калідор праз Літву з дапамогай зброі»

2023.10.28 19:38

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułAdres wirtualny w Warszawie: zobacz, dlaczego to atut, który może pomóc w rozwoju Twojej firmy
Następny artykułNa pierwszy siwy włos… i każdy kolejny