14 красавіка ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу. Традыцыйна на гэтае свята сотні тысячаў беларусаў па ўсёй краіне наведваюць сваіх памерлых сваякоў на могілках. У сталіцы чакаецца асабліва вялікі наплыў наведвальнікаў – спецыяльна для гэтага арганізуюцца дадатковыя аўтобусныя маршруты на менскія могілкі. Акрамя таго, будзе зроблены бясплатны заезд транспарту на тэрыторыю могілак, піша БелТА.
На «Паўночныя» могілкі, акрамя аўтобусных маршрутаў №68, №109, 14 траўня пусцяць дадатковыя аўтобусы – №974Э, №979Э, №977 і №973Э.
На могілкі ў «Калодзішчах», акрамя маршруту №31, можна будзе скарыстацца дадатковым аўтобусам №972Э.
Да «Заходніх» могілак можна будзе даехаць маршрутам №170С, сюды ж пусцяць дадатковы маршрут №970Э.
На «Чыжоўскія» могілкі будзе курсіраваць аўтобус №94С. Акрамя таго, 14 траўня сюды будуць хадзіць яшчэ некалькі дадатковых маршрутаў.
Дабрацца на могілкі «Міханавічы» можна будзе аўтобусам №5Э, сюды ж будуць даязджаць дадатковыя маршруты №975Э і №971Э.
Да могілак «Лясныя» будзе хадзіць аўтобус №178Э.
Уся інфармацыя, датычная схемаў праезду і работы маршрутаў, размешчаная на сайце «Менсктранса». Паведамляецца, што адпраўляцца аўтобусы будуць па меры напаўнення салонаў пасажырамі.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS