Падземны паркінг у Менску па вуліцы Якуба Коласа затапіла з-за моцнай залевы. Пад вадой апынуліся 14 машын. Пра гэта паведамляе МНС.
Ратавальнікам давялося адкачваць ваду.
З-за моцных дажджоў 18 ліпеня ў Менску апынуліся падтопленыя вуліцы і двары, а таксама парушаны рух ў многіх кропках гораду.
На Якуба Коласа, дзе затапіла паркінг, таксама на некалькі гадзін апынуліся заблакаваныя пасажыры трамваяў. Транспарт проста стаіць у вадзе, а кіроўцы не могуць адчыніць дзверы.
У сетцы таксама з’явіліся кадры з машынамі, якія практычна цалкам накрыла вадой, таксама складаная сітуацыя ў раёне «Парку Чалюскінцаў». Затапіла і Камароўку – прадаўцам давялося пакінуць працоўныя месцы, каб падняцца ўверх у крытым павільёне.
МНС паведамляе, што да 15:40 па 43 кропках падтаплення рух адноўлены.
Hавiны
У Менску праз залеву людзей заблакавала ў трамваях: яны не могуць выйсці ўжо 2 гадзіны
2024.07.18 15:45
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS