Каля дому Няміга, 3 адбылася аварыя днём 10 сакавіка. Кіроўцу стала дрэнна і ён наехаў на дарожны знак. У машыны вырвала пярэднія колы. Кіроўца і пасажыры не пацярпелі, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.
Аварыя адбылася каля 14 гадзін 40 хвілін. За рулём «KIA» быў 48-гадовы кіроўца.
Рух у раёне аварыі быў ускладнены. Яго, як і працу святлафораў, аднавілі каля шасці вечара.
«У выпадку, калі кіроўца адчуў пагаршэнне самаадчування, неабходна спыніцца ў бяспечным месцы і адпачыць», – нагадвае УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.
Hавiны
За смяротную аварыю пад Смалявічамі будуць судзіць галоўнага інжынера філіялу «Менаблаўтатрансу»
2024.03.06 11:09
Арсен Рудэнка belsat.eu
Oryginalne źródło: ZOBACZ
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS