A A+ A++

Каля пункта пропуску «Берасце» велізарная чарга з аўтобусаў чакае ўезду ў Польшчу. Да 10 раніцы 10 чэрвеня іх сабралася 50, паведамляе Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

Рэпартаж з польска-беларускай мяжы, памежны кантроль, праверка, грузавік, памежны пункт Баброўнікі на мяжы з Польшчай, транспартны кантроль, дальнабойнікі, вялікагрузы

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: ЮШ / Белсат

Пры гэтым на беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай мяжы аўтобусных чэргаў няма.

Чарга з легкавых аўтамабіляў перад польскім пунктам пропуску «Тэрэспаль» («Берасце») – 250 аўто. У Літву чэргі меншыя, але таксама адчувальныя. Перад памежным пераходам «Мядзінінкай» («Каменны Лог») уезду ў Літву чакаюць 130 легкавых машын, а перад «Шальчынінкай» («Беняконі») – 70.

Перад літоўскімі памежнымі пераходамі «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») уезду чакаюць 130 і 70 легкавікоў адпаведна.

Чэргі легкавых аўто на выездзе з Беларусі ў краіны ЕЗ.

Інфаграфіка: Дзяржпамежкамітэт

Яшчэ горш сітуацыя з грузавым транспартам. Усяго ўезду ў Літву чакаюць больш за 1260 грузавікоў.

«За выходныя дні ў Літву прайшло ў сярэднім 32 % вялікагрузаў ад нормы. Менш за ўсё аформілі супрацоўнікі “Мядзінінкая” (“Каменны Лог”) – 17 % аўто.

Праз адзіны функцыянуючы Латвійскі пункт пропуску “Патэрніекі” (“Грыгароўшчына”) у краіны ЕЗ за два дні заехала 45 % грузавікоў. Польскі бок у “Кукурыках” (“Казловічы”) прапусціў 58 % фур ад нормы», – піша Дзяржпамежкамітэт Беларусі.

Уезду ў Латвію каля адзінага працоўнага пункта пропуску «Грыгароўшчына» чакаюць 630 грузавых аўтамабіляў.

Чэргі грузавога транспарту на выездзе з Беларусі ў краіны ЕЗ.

Інфаграфіка: Дзяржпамежкамітэт

На польскім напрамку чэргаў з грузавікоў няма.

Абноўлена

На мяжы з Польшчай праблемы: у чатах баяцца, што «Тэрэспаль» закрылі, памежнікі абвяргаюць

2024.06.04 15:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułJak w wyborach do Parlamentu Europejskiego głosowali zabrzanie? Przede wszystkim na Koalicję Obywatelską i Borysa Budkę, ale także na Patryka Jakiego. Była prezydent miasta bez mandatu do Brukseli
Następny artykułУкраїна може перезавантажити цю війну – сенатор Грем