21 траўня працаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту затрымалі двух беларусаў: адзін з іх меў намер перабрацца праз мяжу, каб схавацца ад палітычнага пераследу, другі – дапамагаў яму дабрацца да памежжа. На канале ДПК з’явілася пакаяльнае відэа з мужчынамі ў найлепшых традыцыях ГУБАЗіКу.
Мужчынаў затрымалі на мяжы з Літвой.
На відэа адзін з затрыманых кажа, што на яго заведзеная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці і варажнечы») за тое, што ў 2021 годзе ён ухваляў зайбойства працаўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, якое адбылося падчас захопу кватэры айцішніка Андрэя Зельцара.
На відэа чуваць, як затрыманы называе сваё прозвішча: Аляксандр Судняковіч. На камеру мужчына распавядае, што раскайваецца ў сваіх дзеяннях, абяцае «больш такога ніколі не рабіць».
Другі затрыманы (Андрэй Пупкевіч) дапамагаў Судняковічу дабрацца да мяжы. З ягоных словаў, да яго звярнуліся беларусы, якія жывуць за мяжою, з просьбай даставіць Судняковіча да дзяржаўнай мяжы. За гэта Пупкевічу нібыта абяцалі заплаціць грошы. Самога Пупкевіча, як ён гаворыць на камеру, затрымлівалі ў 2020 годзе «за ўдзел у масавых мерапрыемствах».
У тэлеграм-канале Памежнага камітэту адзначаецца, што «мужчына арыштаваны. Праводзяцца следчыя дзеянні», але не ўдакладняецца, хто канкрэтна быў арыштаваны, як не паведамляецца і тое, што стала з другім затрыманым.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS