На палітзняволенага Змітра Дашкевіча, былога старшыню «Маладога Фронту», завялі новую крымінальную справу. Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч.
«На Змітра завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342. Да канца гэтага тэрміну заставалася 2 месяцы… Няма аніякіх сілаў і словаў. Толькі бясконцы, несупынны боль», – адзначыла жонка палітвязня.
Змітра Дашкевіча разам з жонкаю Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022-га Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, Насце – 3 гады «хатняй хіміі».
11 ліпеня 2023 года Зміцер меў выйсці на волю пасля 1,5 года за кратамі, аднак супраць яго завялі новую крымінальную справу за «зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». У выніку яму прысудзілі дадаткова яшчэ адзін год строгага рэжыму, «самы максімум». Пры гэтым прынамсі паўгода палітвязня пасля трымалі ў карцары.
Меркаванні
Фізічны рэсурс палітвязняў мае абмежаванні. А ці мае бар’ер псіхалагічны рэсурс іх блізкіх?
2024.01.21 09:48
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS