A A+ A++

У кватэру журналіста Змітра Панкаўца ў Барысаўскім раёне Менскай вобласці з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі Следчага камітэту. Але ў выніку нічога не забралі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Зміцер Панкавец.

Фота: Zmicier Pankaviec / Facebook

«Афіцыйна назваліся  супрацоўнікамі Следчага камітэту, хоць у мяне ёсць здагадкі, што гэта быў не Следчы камітэт. Пры гэтым, як я ведаю, прыехалі па мяне не з Барысава, а з Менску», – паведаміў БАЖ Зміцер Панкавец.

Журналіст удакладніў, што ў яго няшмат інфармацыі, ён ведае, што следчыя паказалі панятым дакумент аб завядзенні на крымінальнай справы:

«Артыкул мне не вядомы, але з расповеду зразумела, што справа нібыта за сувязі з каліноўцамі. Ну, я сапраўды асвятляў гэтую тэму і шмат пісаў пра байцоў палка Каліноўскага ва Украіне. «Госці» таксама прасілі перадаць, што чакаюць мяне ў Беларусі і «грэюць кайданкі» для мяне. Пакуль аніякага развіцця сітуацыі не было».

Зміцер Панкавец ужо некалькі гадоў не жыве ў Беларусі: ён з’ехаў з краіны ў снежні 2021-га, асцерагаючыся пераследу за сваю журналісцкую дзейнасць. Працаваў на радыё «Свабода», але ў красавіку 2024-га быў адхілены ад працы па выніках службовага правярання пасля абвінавачвання журналіста ў хатнім гвалце.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBroń z Ukrainy trafia do mafii
Następny artykułЯк стати впевненим в собі: дев'ять кроків, які в цьому допоможуть