A A+ A++

Пачатак апошняга вясновага месяца цеплынёй не асабліва цешыў, але і да фіналу варта чакаць непрыемных неспадзевак. Да выхадных 18 – 19 траўня надвор’е прыкметна палепшылася. Ці надоўга гэты трэнд, расказаў у эфіры ОНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Минский зоопарк, Чижовка, Минск, Менскі заапарк, Чыжоўка, Менск

Бусляняты ў гняздзе ля менскага заапарку. Менск, Беларусь. 29 чэрвеня 2023 года.

Фота: Белсат

Паводле яго слоў, хаця тэмпература нарэшце наблізілася да кліматычнай нормы, траўню яшчэ ёсць чым нас здзівіць. Так, на тыдні з 20-е па 26-е варта прыгатавацца да дажджоў і навальніц. Адно добра: замаразкаў ужо сапраўды не будзе.

У пачатку новага тыдня будзе ў асноўным пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, высокая верагоднасць і травеньскіх навальніц. Раніцай тэрмометры пакажуць ад + 9 °С да + 14 °С.

Днём у панядзелак чакаем да + 22 °С, у аўторак – да + 23 °С.

У ноч на сераду – усё тыя ж ад + 9 °С да + 14 °С, днём – ад + 17 °С да + 23 °С.

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы ўсё гэтак жа прысутнічаюць у прагнозе.

23 і 24 траўня навальніцы, здаецца, дадуць беларусам перадышку: абяцаюць толькі кароткачасовыя дажджы, але яны магчымыя ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Уначы чакаецца ад + 10 °С да + 15 °С. Днём у чацвер тэмпература паветра складзе ад + 14 °С у Горадні да + 22 °С у Гомлі, а ў пятніцу – ад + 16 °С да + 22 °С.

Бліжэй да выходных травень успомніць, што хутка лета. Амаль усюды абыдзецца без ападкаў. І хоць ноччу крыху халадней, чым мы паспеем прывыкнуць (ад + 7 °С да + 14 °С), затое ў сярэдзіне дня ў суботу чакаецца ад + 22 °С да + 25 °С, а ў нядзелю – ад + 18 °С да + 24 °С.

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułJourova: Wybory testem odporności na dezinformację
Następny artykułSzokujące słowa Fury'ego po walce