A A+ A++

Улады не далі акрэдытацыі клубу дзюдо «Прайд», што мае сетку залаў у Гомлі і Жлобіне, піша выданне «Флагшток». У гэтых установах займаліся каля тысячы дзяцей.

Турнір у гомельскім клубе «Прайд».

Фота: Константин Полей / «ВКонтакте»

Пасля 1 студзеня ўсе спартовыя клубы ў Беларусі мусілі атрымаць акрэдытацыю для далейшай працы. Гомельскі клуб дзюдо «Прайд» гэтай працэдуры не прайшоў.

Як кажуць крыніцы выдання «Флагшток», улады спаслаліся на пункт пастановы Савету Міністраў, дзе пазначана, што для акрэдытацыі патрэбная «адсутнасць фактаў прыцягнення кіраўніка арганізацыі і ягонага намесніка да адказнасці за непаважлівае стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, у тым ліку дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйнага ладу».

Таксама патрабуецца, каб кіраўніцтва спартовай установы не было прыцягнутае да адказнасці за «супрацьпраўныя дзеянні супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі».

Дакумент аб адмове ў акрэдытацыі падпісаў старшыня Гомельскага гарвыканкаму Уладзімір Прывалаў.

У 2020 годзе заснавальнік і кіраўнік «Прайду» Канстанцін Палей падпісаў ліст спартоўцаў супраць гвалту, быў арыштаваны.

Палей паведаміў пра адкрыццё арганізацыі-пераемніцы, дзе будуць працаваць трэнеры закрытага клубу і куды пойдуць дзеці. Гэтую арганізацыю, што называецца «Леон», заснаваў самбіст і дзюдаіст Яўген Сёмачкін.

«Прайд» быў найбуйнейшым на Гомельшчыне спартовым клубам, налічваў каля 50 групаў, дзе займаліся больш за тысячу дзяцей.

Каментар

Фітнес сыдзе ў падполле? Сферу спартовых паслуг чакае акрэдытацыя

2023.12.28 19:29

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBuk z Arboretum w Wojsławicach najpiękniejszym drzewem w Europie
Następny artykułRadni pytają, burmistrz odpowiada. Z sesji rady miejskiej [FOTO]