A A+ A++

«Белсат» падводзіць вынікі 780-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 13 красавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Фота:  Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Купянскі і ліманскі кірункі (паўночна-ўсходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)

Тэлеграм-канал украінскіх вайскоўцаў «Бахмутський Балу» піша, што на купянскім кірунку войскі РФ малымі пяхотнымі групамі атакуюць у ваколіцах аднайменнага раённага цэнтру, але прасунуцца не могуць. Таксама адзначаецца, што расейцы наносяць шматлікія ўдары з авіяцыі, артылерыі і з дапамогай БпЛА.

На суседнім ліманскім кірунку фіксуецца большая інтэнсіўнасць наступальных дзеянняў войскаў РФ: у Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны паведамілі пра адбіццё шэрагу атак праціўніка ў ваколіцах населеных пунктаў Торскае, Верхнякаменскае, Спірнае, Выемка і Раздолаўка на поўначы Данецкай вобласці, а таксама каля Белагораўкі на Луганшчыне.

Аналітыкі праекту Deepstate гавораць, што акрамя гэтага баі ідуць на тэрыторыі Серабранскага лясніцтва.

У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што на гэтым жа ўчастку фронту – каля сяла Дзіброва ў Луганскай вобласці – тройчы цягам содняў атакавалі і ўкраінскія вайскоўцы, што ўказвае на сустрэчны характар баявых дзеянняў. Між тым зменаў лініі сутыкнення не фіксуецца.

Украінскія вайскоўцы.

Фота:  Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Бахмуцкі кірунак (лінія фронту ў ваколіцах аднайменнага гораду ў Данецкай вобласці)

На бахмуцкім кірунку ініцыятыва таксама застаецца за Узброенымі сіламі РФ, якія наступаюць на захадзе і поўдні ад аднайменнага раённага цэнтру. Генштаб ЗСУ паведамляе пра адбіццё шматлікіх атак праціўніка ў ваколіцах Іванаўскага, Клішчыеўкі, Андрэеўкі і гораду Часаў Яр. Пры гэтым найбольшая актыўнасць расейцаў па-ранейшаму засяроджаная каля апошняга населенага пункту.

У Deepstate гавораць, што расейцы цалкам занялі сяло Багданаўка (на паўночным захадзе ад Часавага Яру) – спробы ЗСУ адбіць хаця б частку населенага пункту не мелі поспеху.

Разам з тым аналітыкі сцвярджаюць, што пакуль войскам РФ не ўдаецца ўсталяваць поўны кантроль над Іванаўскім, а таксама замацавацца на паўночным захадзе ад яго побач з каналам Северскі Данец – Донбас.

Захоп праціўнікам Багданаўкі прызнаюць і самыя вайскоўцы ЗСУ, якія трымаюць абарону на кірунку. Пры гэтым адзначаецца, што сяло было цалкам зруйнаванае ўдарамі праціўніка.

Між у Міністэрстве абароны Украіны заяўляюць, што населены пункт па-ранейшаму застаецца пад кантролем Збройных сілаў, а таксама раяць арыентавацца толькі на афіцыйныя паведамленні.

Акрамя гэтага ў ведамстве гавораць, што ў ноч на 13 красавіка штурмавыя групы УС РФ прабіліся да паўночных ваколіцаў гораду Часаў Яр.

Украінскія вайскоўцы.

Фота:  Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Аўдзееўскі і навапаўлаўскі кірункі (на поўначы, захадзе і паўднёвым захадзе ад Данецку)

На аўдзееўскім кірунку, паводле Генштабу ЗСУ, цягам апошніх содняў сілы абароны краіны адбілі не менш за 18 атак праціўніка ў ваколіцах населеных пунктаў Новакалінавае, Новабахмутаўка, Бэрдычы, Первамайскае і Няйталава.

Разам з тым прарасейскі тэлеграм-канал «Рыбарь» сцвярджае, што войскі РФ развіваюць поспех у бок умоўнай лініі населеных пунктаў Уманскае – Яснабродаўка – Няйталава.

У прыватнасці, да Уманскага расейцам застаецца прайсці менш за кіламетр, у сувязі з чым, паводле крыніцы, ЗСУ рыхтуюцца да адыходу з паўднёвай часткі сяла за Уманскі ставок.

Далей на поўдзень расейцы прасунуліся ў палях паміж населенымі пунктамі Танэнькае і Вадзяное на ўчастку фронту шырынёй да трох кіламетраў на глыбіню да 2,8 кіламетра, заняўшы некалькі лесапалосаў на ўсходзе ад Яснабродаўкі. Цяпер лінія сутыкнення праходзіць на адлегласці каля двух кіламетраў ад дарогі Яснабродаўка – Няйталава.

Аналітыкі Deepstate пацвярджаюць замацаванне расейцаў на вышэйзгаданых участках фронту.

У гэты ж час у Міністэрстве абароны РФ заявілі пра захоп сваімі вайскоўцамі сяла Первамайскае. Нагадаем, раней пра поўны кантроль УС РФ над гэтым населеным пунктам пісалі шматлікія прарасейскія крыніцы.

Збройныя сілы Украіны контратакуюць па ўсёй лініі сутыкнення.

На навапаўлаўскім кірунку Генштаб ЗСУ адзначае шэраг безвыніковых атак праціўніка каля населеных пунктаў Краснагораўка, Георгіеўка, Новаміхайлаўка, Канстанцінаўка і Вадзяное (на паўднёвым захадзе ад Данецку).

Аналітыкі Deepstate гавораць, што таксама ўзнавіліся баявыя дзеянні на паўднёвым усходзе ад гораду Вуглядар.

Пры гэтым зменаў лініі сутыкнення не фіксуецца.

Украінскія вайскоўцы.

Фота:  Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Бярдзянскі, арэхаўскі і херсонскі кірункі (захад Данецкай, а таксама Запарожская і Херсонская вобласці)

На бярдзянскім кірунку Узброеныя сілы РФ наступаюць у ваколіцах населеных пунктаў Ураджайнае і Старамаёрскае – так званы ўрэмеўскі выступ на мяжы Данецкай і Запарожскай вобласцяў. Расейскі ваенкор Сямён Пегаў сцвярджае, што УС РФ прасунуліся да ўскрайкаў першага сяла, а спроба ўкраінцаў вярнуць страчаныя пазіцыі поспеху не мела.

У цэнтральнай частцы Запарожскай вобласці баявыя дзеянні лакалізуюцца на выступе па фронце паміж сёламі Вэрбовае і Работына (з поўдня ад гораду Арэхаў). У Deepstate пішуць, што ў Работыне расейцам пакуль не ўдаецца замацавацца – баі ідуць за паўднёвую частку сяла, у гэты ж час сітуацыя на паўночным захадзе ад Вэрбовага патрабуе ўдакладнення.

Баец ЗСУ, які вядзе тэлеграм-канал «Офіцер», паведамляе, што сітуацыя ў Работыне стабільная: расейцы перыядычна высаджваюць дэсант у сяле, але тэрмінова разбіваюцца артылерыяй і FPV-дронамі ўкраінцаў, пасля чаго зноў наступае адноснае зацішша, пакуль войскі РФ назапашваюць сілы для чарговага штурму.

У Херсонскай вобласці баі ідуць на левым беразе Дняпра, дзе ЗСУ ўтрымліваюць некалькі невялікіх плацдармаў. Украінскае камандаванне паведамляе пра шэсць няўдалых атак праціўніка за апошнія содні.

Праўкраінскі тэлеграм-канал «Говорять Снайпер» піша, што становішча ў сяле Крынкі – адзін з плацдармаў – стабільна цяжкае, але пакуль ЗСУ ўдаецца адбіваць пяхотныя штурмы з дапамогай артылерыі. Пры гэтым адзначаецца, што па-ранейшаму сілы абароны Украіны маюць цяжкасці з лагістыкай цераз раку.

На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.

Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.

Наталля Кулыгіна belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBobry to inżynierowie natury
Następny artykułSprawdzamy, ile zarabia prezydent Bydgoszczy i w co inwestuje swoje oszczędności