A A+ A++

Рэкордная для выходных дзён колькасць спробаў незаконнага пранікнення з беларускай тэрыторыі – 624 – зафіксавалі суседнія з Беларуссю краіны Еўразвязу, піша «Позірк» са спасылкай на звесткі памежных службаў. З пачатку года на мяжы загінула найменей 3 мігранты, паведамляе беларускі памежны камітэт. 

Польска-беларуская мяжа

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мяжа Польшчы з Беларуссю.

Фота: Straż Graniczna / X.com

У суботу, 6 красавіка, папярэджана 345 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы (Польшчай – 296, Латвіяй – 44, Літвой – 5), у нядзелю, 7 красавіка, – 279 (232, 47, 0).

Да гэтага самымі напружанымі былі выходныя дні 30 верасня і 1 кастрычніка 2023 года – 568 выпадкаў.

Hавiны

Мігранты актыўна «фарсіравалі» беларуска-польскую мяжу падчас велікодных святаў

2024.04.02 16:25

Разам з тым, памежны камітэт Беларусі паведаміў, што ўвечары 8 красавіка на беларуска-польскай мяжы ў Пружанскім раёне памежнікамі знойдзены чарговы труп мужчыны неславянскай знешнасці. Гэта ўжо трэці факт смерці ўцекачоў ад пачатку году на мяжы з Польшчай.

Цела замежніка знаходзілася паблізу брамкі для жывёлаў у польскай загародзе.

Супрацоўнікі Следчага камітэту ў асабістых рэчах загінулага знайшлі пашпарт на імя 36-гадовага грамадзяніна Афганістану.

З 2021 года на мяжы з сумежнымі краінамі Еўразвязу зафіксаваны 48 фактаў гібелі іншаземцаў, 24 з якіх – на мяжы з Польшчай.

Hавiны

«Gazeta Wyborcza»: Бар’ер на польска-беларускай мяжы эфектыўны толькі на 60 %

2024.01.02 18:05

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułSzkoła drzewna startuje w konkursie
Następny artykuł2 mld zł do wzięcia. Rusza nowy program OZE