На калегіі МУС, якая адбылася 23 траўня, кіраўніцтва міліцыі сярод іншага абмяркоўвала захады па забеспячэнню інфармацыйнай бяспекі. Адпаведная інфармацыя змешчана на сайце МУС.
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў падчас паседжання, што «дзяржаўныя органы і арганізацыі ўвесь час падвяргаюцца кібератакам з боку дэструктыўных элементаў».
«Больш за тое, гэта стала часткай стратэгіі «беглых» з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Мы зрабілі высновы і комплексна прымаем усе неабходныя захады па абароне інфармацыйных сістэмаў», – зазначыў ён.
Міністр звярнуў увагу сілавікоў, што патрабаванні па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі ў органах унутраных справаў застаюцца актуальнымі і абавязковымі для ўсіх без выключэння.
Меркаванні
КДБ – «Кіберпартызаны»: лік 0:1 на нашу карысць
2024.04.30 15:32
Нагадаем, нядаўна сурʼёзную кібератаку зазнаў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі: «Кіберпартызаны» узламалі сайт КДБ і выклалі ў сетку звароты, якія адпраўлялі чэкістам праз партал з верасня 2014 па жнівень 2023 года.
Каментар
Не ўсё тое даносы, што пішуць у КДБ, але педагагічны эфект можа быць. Эксперты пра зліў ад «Кіберпартызанаў»
2024.04.29 18:05
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS