A A+ A++

Мытня Нідэрландаў здзейсніла праверку ў дачыненні трох кампаніяў, якія працуюць у сферы лесанарыхтоўчай прамысловасці. Як мяркуецца, яны імпартавалі лесаматэрыялы з Расеі і Беларусі праз Кітай і Кыргызстан, піша прэс-служба мытні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. На мяжы Бярэзінскага запаведніку нарыхтоўваюць драўніну. Менская вобласць, Беларусь. 26 кастрычніка 2021 года.

Фота: Белсат

Імпарт драўніны і вырабаў з яе з Беларусі і Расеі забаронены з 2 сакавіка 2022 года (выключэнне – пастаўкі паводле кантрактаў, якія былі заключаныя да названай даты). Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя за агрэсію супраць Украіны.

«Лесагандляры з гэтых краінаў спрабуюць абысці правілы, пастаўляючы сваю прадукцыю на еўрапейскі рынак праз іншыя дзяржавы. Каманда POSS (Precursors, Origin, Strategic Goods and Sanctions Legislation) адказвае ў мытнай службе за маніторынг санкцыйных захадаў», – распавядае мытня Нідэрландаў.

Адзначаецца, што кампаніі, якія праверыла мытня, цалкам супрацоўнічалі падчас праверкі.

«Выкарыстоўваючы гэтыя звесткі, мытная служба правядзе расследаванне паходжання імпартаванай драўніны. Калі выявіцца, што драўніна паступае з санкцыйных краінаў, будзе вызначацца, ці ведалі пра гэта кампаніі. Мытня перадае вынікі расследавання пракурору. Апошні ў выніку вырашае, ці будзе распачатая крымінальная справа», – падсумоўвае мытня Нідэрландаў.

Апошнія даступныя гандлёвыя звесткі на Белстаце – за 2021 год. Тады асноўнымі пакупнікамі беларускай драўніны і вырабаў з яе былі Польшча, Літва, Расея, Латвія, Нямеччына, Украіна і Нідэрланды.

Пасля ўвядзення санкцыяў вытворцы з Беларусі і Расеі шукаюць схемы, каб працягваць гандляваць з ЕЗ. Пра гэта сведчаць расследаванні журналістаў.

Hавiны

БРЦ даведаўся, як Беларусь з дапамогай фоташопу абыходзіць санкцыі Еўразвязу

2024.03.26 19:09

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKochasz gotować? W czwartek w Biedronce sprzęt w niesamowitych cenach!
Następny artykułProgram „Dni Bełchatowa”