МУС паведаміла, што 11 асобаў, якіх схапілі на рок-пікніку ў Пінскім раёне, «прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за распаўсюд нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пры гэтым сярод удзельнікаў імпрэзы, як заяўляе міністэрства, былі «асобы, датычныя да здзяйснення крымінальных дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці», таму, імаверна, толькі адміністратыўнымі пратаколамі гісторыя не скончыцца.
Пра хапун у намётавым лагеры каля Пінску сталася вядома 8 ліпеня, і толькі цяпер міністэрства ўнутраных справаў раскрыла падрабязнасці. Паводле версіі міліцыянтаў, рок-пікнік быў «незаконным масавым мерапрыемствам», а ўдзельнікі – «дэструктыўныя элементы з ліку неапаганцаў, нацыстаў, нефармалаў-сатаністаў». Як заявілі ў МУС, маладзёны планавалі ўчыніць «дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак».
Агулам у намётавым лагеры было 56 асобаў з Менску, Горадні, Віцебску, Берасця, Пінску і Лунінцу.
11 з іх прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці нібыта за «распаўсюд нацысцкай сімволікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў», а дзвюх асобаў, названых арганізатарамі, – за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў».
Hавiны
Сілавікі разграмілі рок-канцэрт пад Пінскам
2024.07.08 22:36
МУС таксама сцвярджае, што сярод удзельнікаў імпрэзы былі асобы, «датычныя да здзяйснення крымінальных дзеянняў экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку тыя, хто браў удзел у масавых беспарадках у 2020 годзе». Такім чынам, нельга выключаць, што ў хуткім часе будзе вядома пра крымінальныя справы супраць маладзёнаў.
Раней паведамлялася, што сярод затрыманых была сястра Кірыла Іванова, які ваюе на баку ЗСУ. Цяпер у міністэрстве кажуць, што выявілі «сваякоў удзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне ў складзе палку Каліноўскага».
Паводле звестак медыяў, пінчук Кірыл Іваноў ваюе ў батальёне «Волат», напрыканцы 2022 года ён быў паранены.
Hавiны
Сілавікі затрымалі сястру ваяра палка Каліноўскага
2024.07.09 20:35
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS