У Беларусі злачынцы прыдумалі новы від махлярства. Заснаваны ён на практыцы, якую ў дачыненні апазіцыйных грамадзянаў выкарыстоўваюць беларускія сілавікі. Падрабязнасці новай схемы паведаміў тэлеграм-канал «Цифровая грамотность».
Згодна з яго звесткамі, за два дні ў міліцыю Віцебшчыны звярнуліся пяць педагогаў, якіх спрабавалі падмануць (і некаторых падманулі) махляры.
Ашуканцы загадзя сабралі звесткі пра работнікаў установы адукацыі. Яны стварылі фэйкавы акаўнт у Telegram ад імя кіраўніка гімназіі (школы) і разаслалі паведамленні некалькім работнікам аб падазрэнні ў фінансаванні тэрарызму. Далей прасілі паразмаўляць з працаўніком праваахоўных органаў, які пераконваў перавесці грошы на пэўныя банкаўскія рахункі.
Нагадаем, што падобнай практыкай сапраўды карыстаюцца беларускія сілавікі. Яны хваліліся, што ў 2024 годзе пад пагрозай рэпрэсіяў сабралі ў людзей, якія рабілі данаты, больш за $ 356 тыс. «добраахвотных ахвяраванняў». А старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гора распавядаў, што ў 2023 годзе беларусы заплацілі дзяржаве $ 11,5 млн «дабрачынных ахвяраванняў», каб пазбегнуць крымінальнага пераследу за данаты.
Hавiны
Сілавікі прымусілі беларусаў заплаціць за данаты каля $ 11,5 млн
2024.02.16 15:11
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS