У фінальнае камюніке саміту краінаў «Вялікай сямёркі», які праходзіць у Італіі, уключылі патрабаванне аб вызваленні беларускіх палітвязняў.
Фінальнае камюніке саміту было апублікаванае на сайце Белага дому. У тым ліку ў гэтым дакуменце згадваецца Беларусь.
«Мы зноў асуджаем саўдзел беларускага рэжыму ў вайне Расеі супраць Украіны. Мы выказваем нашу нязменную занепакоенасць у сувязі з працягам рэпрэсіяў рэжыму ў дачыненні да незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці, апазіцыі і грамадзян, якія мірна выказваюць свае погляды.
Мы таксама асуджаем жорсткае абыходжанне з палітвязнямі і патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення», – гаворыцца ў заяве G7.
Акрамя таго, Беларусь згадваецца ў кантэксце ядравай рыторыкі Расеі, якая характарызуецца ў камюніке як «безадказная і пагрозлівая». Краіны G7 асуджаюць рыторыку Масквы, а таксама яе «пазіцыю стратэгічнага запалохвання, уключаючы абвешчанае размяшчэнне ядравай зброі ў Беларусі».
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS