19 ліпеня Аляксандр Лукашэнка зладзіў селектарную нараду, на якой абмяркоўваліся два асноўныя пытанні – уборачная кампанія і пераадоленне наступстваў стыхіі, што абрынулася на Беларусь 13 – 14 ліпеня.
Лукашэнка раскрытыкаваў работу пры ліквідацыі пашкоджанняў і разбурэнняў, што сталіся вынікам урагану:
«Адэкватнай рэакцыі на гэтую падзею – хуткай, дакладнай, ваеннай – не было. Агідная работа. У першыя гадзіны і дні работы. Я гэта бачыў. Таму пачаў «калашмаціць» губернатараў і іншых. Раніцай і ўвечары я ўвесь час у рэжыме допыту камунікаваў з чальцамі ўраду, міністрамі, якія гэтым займаліся. Даручыў паглядзець, што не зробленае, як рэагуюць людзі, што Камітэт дзяржкантролю, што старшыня Камітэту дзяржбяспекі далажылі паводле праблемаў».
Да прыбірання наступстваў стыхіі Лукашэнка прапанаваў прыцягваць зняволеных, у тым ліку паводле палітычных матываў.
«Мабілізуйце насельніцтва. Я ўжо казаў міністру ўнутраных справаў (Івану Кубракову – Заўв. рэд.), ён падключыцца, ён ведае. У нас больш за 20 тысячыў сядзельцаў і так званыя палітвязні. Туды, на прасеку! Дапамажыце краіне. Так што калі трэба, кажы. І гараджанаў, і асабліва гэтых, дармаедаў», – заявіў самаабвешчаны кіраўнік краіны.
Hавiны
Спачатку Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за дрэнную рэакцыю на наступствы ўрагану, а цяпер абвінаваціў і пацярпелых
2024.07.19 16:12
Непагадзь Лукашэнка параўнаў з вайной:
«Я яшчэ раз кажу: гэта раўназначна вайне, толькі без страляніны. Таму ўсе мусяць перш чым «заціктокацца» там і штосьці ў інтэрнэце «пісануць», ідзі вазьмі сякеру, пілу і дапамажы штосьці, а потым крытыкуй уздоўж і ўпоперак».
13 – 14 ліпеня па Беларусі пракацілася хваля навальніц з моцным ветрам. У выніку падзення дрэваў і абрынання канструкцыяў загінулі шасцёра асобаў, у тым ліку дзеці. Станам на 19 ліпеня не ва ўсіх населеных пунктах Гомельскай вобласці аднавілі электразабеспячэнне.
Агляд
Як Мазыр пражыў паўтара дня без святла пасля магутнага ўрагану
2024.07.16 14:44
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS