A A+ A++

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб адказным абыходжанні з жывёлінамі» 1 красавіка. Дакумент мае абараніць жывёлінаў ад жорсткага абыходжання, а таксама вызначае правілы для ўладальнікаў гадаванцаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: Уладзімір Яўстаф’еў / Белсат

Адно з новаўвядзенняў – бяздомных жывёлінаў будуць адлоўліваць і адвозіць у прытулкі або стэрылізаваць, але не адстрэльваць. Забіваць жывёлінаў дазваляецца толькі ў наступных выпадках:

  • для спынення пакутаў, калі іншых варыянтаў дапамагчы не засталося;
  • калі гэта прыплод з «прыроджанымі фізічнымі заганамі»;
  • жывёліна мае клінічныя прыкметы заразнай хваробы, у тым ліку шаленства;
  • нежыццяздольнасць лабараторных і службовых жывёлінаў і жывёлінаў, якія выкарыстоўваюцца ў культурніцкай дзейнасці і ў сферы фізкультуры і спорту.

Аднак у артыкуле «Забойства жывёлінаў» ёсць і «іншыя выпадкі, прадугледжаныя актамі заканадаўства». То бок  можа адбыцца такое, што спіс пашырыцца.

Закон таксама вызначае правілы выгулу жывёлінаў. Напрыклад, нельга гуляць з гадаванцамі на дзіцячых і спартовых пляцоўках, а таксама ў месцах, дзе гэта забаронена, напрыклад, уладальнікам участку. Таксама нельга прыходзіць з гадаванцамі, калі гэта не сабакі-павадыры, у крамы (за выключэннем заалагічных), кавярні і рэстараны (акрамя нестацыянарных абʼектаў грамадскага харчавання), у абʼекты побытавага абслугоўвання, установы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, арганізацыі фізкультуры і спорту, на харчовыя і сельскагаспадарчыя рынкі, на жывёлагадоўчыя абʼекты, на тэрыторыю фізкультурна-спартовых абʼектаў.

Забараняецца выгул, калі гаспадар жывёліны ў нецвярозым стане.

У Беларусі ўпершыню абавязваюць чыпаваць жывёлінаў. Гэта трэба будзе зрабіць да таго, як шчанюку або кацяняці споўніцца чатыры месяцы. Або цягам 14 дзён пасля набыцця гадаванца. Акрамя таго, жывёлінаў трэба рэгістраваць у выканкамах і мясцовых адміністрацыях.

Для гаспадароў, якія неналежным чынам сочаць за жывёлінай, прадугледжанае абмежаванне або спыненне права ўласнасці на гадаванца. Гэта можа быць як забарона разводзіць жывёлінаў, так і часовае адабранне жывёліны ў прытулак або на ператрымліванне.

Асноўныя палажэнні Закону ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025 года. Падрабязней пра змены можна пачытаць у разборы «Белсату».

Разбор

Цуды гумовых законаў. У Беларусі могуць забараніць прыходзіць з сабакам куды заўгодна

2023.12.01 08:29

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPapież zaapelował o Boży dar pokoju, dla tych którzy go potrzebują najbardziej
Następny artykułMarktl am Inn: otwarto dom-muzeum Josepha Ratzingera-Benedykta XVI