Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў – у асноўным, з ракавымі захворваннямі. Каго могуць уключыць у гэты спіс?
Агулам ПЦ «Вясна» вядома не менш чым пра 254 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Як мінімум 91 чалавек пакутуе на цяжкія захворванні. Прынамсі 16 палітвязняў маюць інваліднасць. Акрамя таго, у зняволенні знаходзяцца 65 сталых чалавек, чый узрост перавышае 60 гадоў – шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем. Яшчэ мінімум 10 чалавек пакутуюць на ментальныя разлады.
Вядома, што анкалагічныя захворванні маюць 67-гадовы былы лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў (пакараны 10 гадамі калоніі) і 62-гадовая фігурантка «справы Аўтуховіча» Галіна Дзербыш (20 гадоў). Пенсіянерка Ала Зуева (2,5 гады) пакутуе на лейкоз.
У палітвязня Паўла Кучынскага (4 гады і 9 месяцаў) рак чацвёртай стадыі. У зняволенні хвароба прагрэсуе – у 2022 годзе палітвязню паставілі першую групу інваліднасці.
Былая журналістка БТ Ксенія Луцкіна (8 гадоў) мае пухліну ў галаўным мозгу: яна расце і правакуе цяжкія болі, якія лекары супакойваюць абязбольваючымі.
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч (7 гадоў) смяротна хворы. Пасля віруснага гепатыту ён мае цыроз печані, цукровы дыябет, пухліна над наднырачнікамі, выдалены жоўцевы пузыр і мноства звязаных з гэтым ускладненняў. Яму патрэбная тэрміновая перасадка печані, да арышту ён штомесяц наведваў трансплантолага.
Дабраякасную пухліну галаўнога мозгу мае рэйкавы партызан Руслан Слуцкі (11 гадоў). Таксама ён пакутуе на моцныя болі ў спіне, праз якія ён часам не можа ўстаць з ложку.
Сур’ёзныя праблемы са здароўем мае музыка гурту Tor Band Яўгена Бурло (8 гадоў), у яго некроз тазабедраных суставаў. Палітвязень быў на мыліцах у час прысуду, ён нават не мог устаць. У Аляксандра Фядуты (10 гадоў) дыягнаставаная вострая сардэчная недастатковасць, у СІЗА ў яго здараліся прыступы сценакардыі і арытміі. 66-гадовы Генадзь Фядыніч (9 гадоў) мае праблемы з сэрцам і дыябет. 63-гадовы актывіст і краязнаўца Уладзімір Гундар (18 гадоў) – інвалід другой групы, у яго няма адной нагі. 68-гадовы Вацлаў Арэшка (8 гадоў) мае праблемы з вачыма, яму можа пагражаць слепата. Антаніна Канавалава (5,5 гадоў) у калоніі атрымала інваліднасць па зроку.
Артыкулы
Пухліна ў мазгах, эпілепсія, сухоты, бранхіяльная астма – з якімі дыягназамі сядзяць палітвязні ў Беларусі
2022.09.18 14:37
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS