Генерал-маёр Віктар Гулевіч вызвалены ад пасады начальніка Генеральнага штабу Узброеных сілаў – першага намесніка міністра абароны. Адпаведны ўказ № 192 самаабвешчаны кіраўнікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 траўня.
Віктар Гулевіч звольнены з вайсковай службы ў запас з прычыны веку, яму пакінулі права насіць вайсковую форму і знакі адрознення.
Генерал займаў сваю пасаду з 11 сакавіка 2021 года. З 2022 года ён за падтрыманне расейскай агрэсіі супраць Украіны быў уключаны ў санкцыйныя спісы Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Еўрапейскага Звязу, Канады, Новай Зеландыі, Украіны, Швейцарыі і Японіі.
14 траўня Гулевічу мае споўніцца 55 гадоў.
Hавiны
Міралюбнасць з ядравай зброяй. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прэзентавалі Вайсковую дактрыну
2024.01.31 21:19
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS