A A+ A++

Напрыканцы чэрвеня Узброеныя сілы Беларусі распавядалі пра складаную сітуацыю на мяжы з Украінай і рызыку «пранікнення на тэрыторыю нашай краіны дыверсійна-разведвальных групаў». Падчас візіту ў 56 зенітны полк 13 ліпеня ў Лунінецкім раёне Лукашэнка заявіў, што напружанасці больш няма і загадаў адвесці войскі.

Łukaszenka, granica, Białoruś,

Лукашэнка падчас візіту ў 56 зенітны полк 13 ліпеня ў Лунінецкім раёне.

Фота: president.gov.by

Лукашэнка распавёў, нібыта КДБ і ваенная выведка даклалі яму, што пасля праведзенай Беларуссю працы «украінцы свае ўзброеныя сілы і дадатковыя войскі, якія перакінулі да нашай мяжы – нямала тысяч чалавек – ад мяжы адвялі і наагул вывелі з зоны беларуска-ўкраінскай мяжы».

«То бок, тыя войскі, якія ўзмацнялі іхныя дзеянні, з мяжы сышлі, – сказаў Лукашэнка. – <…> цяпер у нас ускладненняў ніякіх няма з украінцамі. І я спадзяюся, што і не будзе».

Кіраўнік Беларусі зазначыў, што «беларускі бок не хацеў гэтага абвастрэння, і яно яму абсалютна не патрэбнае» і «тым больш гэта не патрэбна Украіне – у іх хапае гэтых праблем».

«Хачу, каб людзі ведалі (я абсалютна перакананы і давяраю нашай выведцы): сітуацыя стабілізаваная на беларуска-ўкраінскай мяжы. Войскі іхныя адведзеныя. Таму і нашыя войскі трэба прыбраць з мяжы. Каб яны разумелі, што мы не збіраемся ваяваць і не збіраемся тут канцэнтраваць свае Узброеныя сілы, акрамя сілаў спецыяльных аперацыяў», – сказаў Лукашэнка.

Паводле беларускіх уладаў, абвастрэнне на паўднёвай мяжы было заўважана пару тыдняў таму, і гэта нібыта выклікала «сур’ёзную трывогу ў насельніцтва», на што трэба было рэагаваць.

«Я быў вымушаны, наколькі гэта магчыма, супакоіць насельніцтва, што ніякай вайны не будзе, мы не дапусцім эскалацыі на нашай мяжы», – казаў Лукашэнка на сходзе з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці 3 ліпеня.

Hавiны

«Спробы ўцягнуць нашую краіну ў вайну». Мінабароны Беларусі заяўляе пра сцягванне Украінай войскаў да мяжы

2024.06.29 20:14

Начальнік Генштабу Узброеных сілаў Беларусі, першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка 29 чэрвеня заявіў, што каля мяжы з украінскага боку былі заўважаныя падраздзяленні спецназу, а таксама перасоўванні войскаў і зафіксаваныя перыядычныя палёты беспілотнікаў тыпу «Байрактар», якія парушаюць дзяржаўную мяжу.

Сілы спецыяльных аперацыяў УС Беларусі заявілі пра нарастанне напружанасці на мяжы і «праходы для ДРГ». Начальнік зенітных ракетных войскаў камандавання паветраных сілаў і войскаў СПА Андрэй Севярынчык распавёў, што ў Беларусі дадаткова выведзеныя сілы і сродкі СПА «для прыкрыцця паўднёвых межаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў». У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што на баявое дзяжурства на мяжы вывелі сістэму «Паланэз» з поўным боекамплектам.

Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка казаў, што Украіна Беларусі не пагражае, «але, пакуль Беларусь застаецца ў арбіце ўплыву краіны-тэрарыста, Украіна будзе нарошчваць сваю абароназдольнасць, каб даць адпор усім, хто ідзе да нас з Беларусі з вайной».

13 ліпеня украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву (ЦНС), арганізаваны пад эгідай Сілаў спецыяльных аперацыяў, заявіў, што мае інфармацыю пра падрыхтаванне беларускімі сілавікамі аперацыі пад чужым сцягам у памежнай зоне з Украінай.

Hавiны

Ва Украіне заявілі, што Беларусь рыхтуе правакацыі «пад чужым сцягам»

2024.07.13 10:56

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWyniki egzaminu ósmoklasisty już znane – jak wypadł nasz region? (video)
Następny artykułCo za sceny po finale Wimbledonu. Krejcikova zalała się łzami