A A+ A++

Штогадовы міжнародны фотаконкурс «World Press Photo – 2024» абвесціў рэгіянальных пераможцаў. У 2024 годзе на конкурс было даслана 61 062 здымкі ад 3851 фотажурналіста і фатографа-дакументаліста. Незалежнае журы адабрала 24 пераможцы і 6 ганаровых прызёраў са 130 краінаў. Паказваем частку працаў з з розных катэгорыяў з розных куткоў свету. 

Чатыры галоўныя пераможцы ў намінацыях Singles, Stories, Long-Term Projects, Open Format будуць аб’яўлены 18 красавіка 2024 года.

Survivors

32-гадовая Шыла, маці траіх дзяцей, трымала цырульню да таго, як эрытрэйскія салдаты ўварваліся ў яе горад і неаднаразова гвалтавалі яе на працягу трох месяцаў. У выніку Шыла зацяжарала і нарадзіла хлопчыка, але іншыя яе дзеці не ведаюць, што перажыла іх маці. Шыла не ўпэўненая, ці будзе яна калі-небудзь дастаткова моцнай, каб сказаць ім праўду. Мэкэле, Эфіопія.

Фота: Arlette Bashizi

The Aftermath of the Supernova Festival Attack

Афіцэр ізраільскіх сілаў бяспекі шукае на месцы правядзення музычнага фестывалю «Supernova» асабістыя рэчы ахвяраў нападу «Хамасу» 7 кастрычніка. У выніку ўварвання тэрарыстаў на тэрыторыю Ізраілю загінулі каля 1200 чалавек, больш за 2500 атрымалі раненні, а каля 250 чалавек апынуліся ў закладніках у сектары Газа. Рэйм, Ізраіль.

Фота: Leon Neal

Fighting, Not Sinking

72-гадовая Лётамаў Ф’яф’я, старэйшына абшчыны, стаіць са сваім унукам Джонам на тым месцы, дзе, як ён памятае, у яго дзяцінстве была берагавая лінія. Затока Салья, Фіджы.

Фота: Eddie Jim

A Day in the Life of a Quebec Fire Crew

Тэо Дагно аглядае гарызонт, каб пераканацца, што патрулі пажарных сышлі, і можна пазначыць тэрыторыю як «кантраляваную» пасля ляснога пажару. Кўэбэк, Канада.

Фота: Charles-Frédérick Ouellet

Saving the Monarchs

Матылёк, які спазніўся, спрабуе праціснуцца паміж іншымі матылькамі-манархамі, каб сагрэцца, у запаведніку матылькоў-манархаў «El Rosario» – месцы зімоўкі пералётных матылькоў. Мічаакан, Мексіка.

Фота: Jaime Rojo

Afghanistan on the Edge

Дзеці глядзяць на яблык, які іх маці прынесла дадому пасля жабравання, у лагеры для ўнутрана перамешчаных асоб у Баграмі, Афганістан.

Фота: Ebrahim Noroozi

Pollution in the Cileungsi River

Жыхар ловіць рыбу на калісьці маляўнічым вадаспадзе Куруг-Парыгі на рацэ Кіленгсі. Густая пена на вадзе ў асноўным з’яўляецца прадуктам сцякання адходаў з бліжэйшых прамысловых прадпрыемстваў. Куруг-Парыгі, Інданезія.

Фота: Arie Basuki

Valim-babena

Дада Паўль і яго ўнучка Адліятэмікс рыхтуюцца да паходу ў царкву. Мужчына жыве з дэменцыяй ужо 11 год. Большую частку гэтага часу яго сям’я лічыла, што ён «сышоў з розуму», ці тлумачыла сімптомы ўжываннем алкаголю. Толькі яго дачка Фара заўважыла змены ў ім, працягваючы даглядаць за бацькам. Антанарыву, Мадагаскар.

Фота: Lee-Ann Olwage

Drought in the Amazon

Рыбак ідзе праз сухое рэчышча рукава ракі Амазонка, недалёка ад абшчыны карэннага насельніцтва Порту-Прая. Тэфэ, Бразілія.

Фота: Lalo de Almeida

A Father’s Pain

Мэсут Хансэр трымае за руку сваю 15-гадовую дачку Ірмак, якая загінула ў сне, калі дом яе бабулі абрынуўся падчас землятрусу ў Кахраманмараш, Турцыя.

Фота: Adem Altan

Больш здымкаў глядзіце на сайце World Press Photo.

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKolejny ważny działacz odszedł z McLarena
Następny artykułNiesamowita maszyna uczniów sokólskiego LO walczy w internetowym głosowaniu [WIDEO]