A A+ A++

Намеснік Святланы Ціханоўскай і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку інфармацыі пра ўкраінскіх дзяцей, якіх незаконна вывезлі ў Беларусь.

Павел Латушка.

Фота: скрыншот з відэа

Сёння ў Беларусь прымусова прывозяцца тысячы дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны – іх фактычна гвалтам адрываюць ад свайго атачэння, народу, культуры, мовы, нагадвае Павел Латушка.

«Быць прымусова перамешчаным, дэпартаваным, расці сярод чужых табе людзей, сярод чужой культуры – гэта глыбокая траўма, якая будзе пераследаваць дзіця ўсё жыццё. І чым даўжэй гэта працягваецца, тым больш сур’ёзныя наступствы для дзіцяці», – зазначае палітык.

Украіна сёння актыўна шукае дзяцей, незаконна вывезеных у Беларусь, і дапамагчы ёй – абавязак грамадзянаў Беларусі, перакананы Павел Латушка. Акрамя таго, інфармацыя пра гэтыя факты дапаможа НАУ ў зборы матэрыялаў для Міжнароднага крымінальнага суду, якія дакажуць датычнасць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да злачынства – незаконнага вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторыяў.

«Важна разумець, што гэта менавіта Лукашэнка незаконна перамяшчае ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Але любы, хто ў гэтым замешаны, будзе таксама крымінальна датычны да гэтых злачынстваў, – кажа намеснік Ціханоўскай. – Украіна не даруе злачынстваў супраць сваіх дзяцей, міжнародная супольнасць не даруе такіх злачынстваў. Датычныя будуць заўсёды жыць пад страхам крымінальнага пераследу па ўсім свеце».

Разбор

Украінскіх дзяцей масава вывозяць у Беларусь. Што адбываецца – і чаму гэта ваеннае злачынства?

2023.07.12 08:07

Адзіны спосаб пазбегнуць адказнасці, паводле палітыка, – паспрыяць вяртанню дзяцей дамоў, у сваю дзяржаву. Таму Павел Латушка звяртаецца да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку наступнай інфармацыі:

  • пра месцы знаходжання любых дзяцей грамадзянаў Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі без сваіх бацькоў, уключаючы сіротаў;
  • пра сем’і, у якіх яны знаходзяцца;
  • пра перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей па тэрыторыі Беларусі;
  • пра асобаў, датычных да іх незаконнага перамяшчэння;
  • пра асаблівасці абыходжання з дзецьмі;
  • іншай інфармацыі, якая мае дачыненне да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Рэпартаж

Гуманізм са зброяй. Як Аляксей Талай вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь

2023.11.06 18:45

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułIgrzyska Olimpijskie 2024. Remco Evenepoel mistrzem w jeździe na czas
Następny artykułZa grób w Piotrkowie nie zapłacimy przelewem ani blikiem