A A+ A++

Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекінскім універсітэце на спецыяльнасці біятэхналогіі. Сакратар партыйнага камітэта кітайскага ВНУ Хаа Пін заявіў тэлеканалу «Беларусь 1», што хлопец нікому не кажа, хто ягоны бацька.

Мікалай Лукашэнка ў Горадні, Беларусь. 22 жніўня 2020 года.

Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Пра тое, што малодшы сын самаабвешчанага кіраўніка Беларусі цяпер вучыцца ў Пекінскім універсітэце стала вядома год таму – пра гэта распавёў сам Аляксандр Лукашэнка. Факультэт і спецыялізацыю ён тады не назваў.

На гэтым тыдні, 25 чэрвеня, сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэту Хаа Пін наведаў Менск і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Увечары 30 чэрвеня на тэлеканале «Беларусь 1» выйшаў сюжэт, у якім Хаа Пін адказаў на пытанне наконт Мікалая Лукашэнкі.

«Ён вельмі сціплы. Ён нікому не кажа, што ён сын прэзідэнта. Калі б пра гэта даведаліся, ці магчыма было ўвогуле вучыцца? Я за ім назіраў. Ён сапраўды вельмі добра вучыцца. Ён найлепшы студэнт на курсе. Вельмі ўдумлівы хлопец. І сціплы», – заявіў Хаа Пін у размове з беларускімі прапагандыстамі.

Паводле «Беларусь 1», Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Пекіне па праграме абмену для «таленавітых студэнтаў-біятэхнолагаў». Зазначым, што раней, у 2022 годзе, паведамлялася, што Коля – студэнт біялагічнага факультэту БДУ.

У сюжэце «Беларусь 1» таксама паказалі кадры, дзе побач стаяць малодшы сын Лукашэнкі, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў (ён наведаў Менск 25 чэрвеня) і цяпер ужо былы міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік. «Мікалай ужо асвоіў крышку [кітайскую мову]?» – пытаецца Алейнік. «Гэта доўгі працэс», – адказвае Мікалай.

Аналітыка

Сямейная традыцыя: дзе б мог служыць Коля Лукашэнка

2022.08.31 08:11

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułOto zwycięzcy Ligi Narodów! Pokonali Polaków i teraz mają złoto
Następny artykułPoważny wypadek na skrzyżowaniu DK10 i DK 11 w Pile