A A+ A++

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў 23 – 25 ліпеня наведае  з дэлегацыяй КНДР. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

Максім Рыжанкоў прызначаны кіраўніком Міністэрства замежных справаў.

Фота: скрыншот з відэа / Пул первого / Telegram

Адзначаецца, што візіт будзе здзейснены паводле запрашэння міністэрства замежных справаў КНДР.

У красавіку 2024 года ў КНДР таемна паляцеў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў. Пра гэта змоўчалі Беларускія дзяржаўныя СМІ, але паведамілі ў КНДР. Мэты гэтага візіту не раскрываліся, як і цяпер МЗС Беларусі не кажа пра мэты паездкі Максіма Рыжанкова.

У мінулую паездку прадстаўніка МЗС Беларусі ў Паўночную Карэю СМІ суседняй Паўднёвай Карэі адзначалі, што гэта можа быць звязанае з паглыбленнем супрацы паміж КНДР і Расеяй. Выданне «Yonhap» пісала, што «візіт Шастакова можа быць накіраваны на ўмацаванне сувязяў паміж трыма краінамі».

«Імаверна, што Паўночная Карэя імкнецца далучыцца да змовы трох краінаў на чале з Расеяй праз серыю сустрэчаў на высокім узроўні з Беларуссю, а таксама зарабіць замежную валюту, адпраўляючы рабочых у Беларусь», – пісала выданне.

Магчыма, візіт звязаны з гандлем зброяй ці абыходам санкцыяў.

Таксама ўвесну Рада Еўразвязу абмяркоўвала новыя санкцыі супраць Беларусі, Паўночнай Карэі і Ірану за падтрыманне расейскай агрэсіі супраць Украіны. А NATO падкрэсліваў, што аўтарытарны альянс Расеі, Кітая, Ірану і КНДР набірае моц.

Разбор

Сустрэліся дзве Паўночныя Карэі. Што Менск хоча атрымаць ад Пхеньяна

2024.04.17 21:40

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułGminna Spółdzielnia Samopomoc Chłopska w Iwkowej ogłasza
Następny artykułByły szef Nintendo prognozuje świetlaną przyszłość dla branży gier