«Кіберпартызаны» зладзілі кібератаку на прадпрыемства «Горадня Азот». Каб аднавіць вялізны масіў дадзеных, ад уладаў затрабавалі вызваліць палітзняволеных працаўнікоў прадпрыемства, а таксама 75 палітвязняў з кепскім здароўем.
«З 2020 года кіраўніцтва «Горадня Азот» удзельнічае ў здзеках, ціску і палітычных рэпрэсіях у адносінах да супрацоўнікаў прадпрыемства. Мы не забыліся карныя рэйды, даносы і масавыя звальненні. Цяпер ваша чарга расплачвацца», – гаворыцца ў паведамленні «Кіберпартызанаў».
Ім удалося зашыфраваць унутраную пошту, дакументазварот і сотні працоўных ПК, знішчыць бекапы баз дадзеных, сервераў, пошты, дакументазвароту, узламаць сістэмы аховы і камеры назірання, а таксама парушыць працу кацельнага цэху.
«Стаўкі падвышаюцца. Каб аднавіць дадзеныя, давядзецца дыктатару вызваліць усіх палітвязняў «Горадня Азот» плюс 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя (на наша меркаванне)», – выставілі ўльтыматум «Кіберпатызаны».
У іншым выпадку, як абяцаюць яны, «стаўкі будуць падвышаныя яшчэ больш».
Нагадаем, што напярэдадні Новага года кіберпартызаны ўзламалі сайт прапагандысцкай кампаніі БелТА, на якім размясцілі віншаванні беларусаў з Новым годам ад удзельнікаў кібергрупоўкі і заклік «Жыве Беларусь!».
Hавiны
Кіберпартызаны ўзламалі сайт ДТСААФ і размясцілі на ім віншаванне для палка Каліноўскага
2024.03.10 12:59
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS