Пакуль Лукашэнка быў у Касцюковічах, NATO пачало план «Орша», Кіберпартызаны выкрылі карупцыю ў КДБ, а Шуневіч узяўся за армію. Чаму сон Тура мем, а Гігін і Васкрасенскі – дыягназ для РБ? Хто ў Беларусі мае заробак па 3000 рублёў? Гумар ад «Хай Так TV».
Вядоўцы праграмы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнага шоу «Хай Так TV»:
- Пародыя «Лукашэнку зусім дрэнна пасля УНС»
- Ігар Шуневіч рыхтуе армію з рыбаловаў і паляўнічых
- Грыбнікі атрымаюць лазерную зброю?
- Кіберпартызаны ўзламалі сайт КДБ. Орша і «база дадзеных» на 40 тысяч зваротаў
- Давыдзька, Эрнст і блогер Ціханоўскі – адзін і той жа чалавек?
- Кіберпартызаны выкрылі карупцыю ў КДБ
- Пародыя «У каго ў РБ зарплата пераваліла за 3000 рублёў?». Адказвае прадстаўнік Камісіі па вяртанні
- Юрый Васкрасенскі ўсплыло. За скаргі будуць саджаць у бункер?
- Бальніцы ў Беларусі трэба наведваць па-новаму?
- Ігар Тур заснуў падчас Усебеларускага народнага сходу
- Салігорск перажыў «сэлфі з мяцёлкай»
- Вадзім Гігін і лайфхак, Аляксандр Лукашэнка і камера
- Ток-шоу Дзебацька: «А ў нас у краіне ўсё добра»
- Аляксандр Лукашэнка абдымаўся з ядравай боегалоўкай
- Прапагандыстка на УНС пераблытала сцяг Беларусі са сцягам Буркіна-Фасо
- Навіна пра зорачкі ў РФ і «Генацыд савецкага народа»
- Чаму «За прэзідэнта» ад БРСМ – гэта смешна
- Марына Васілеўская едзе з турам. Ці праўда зямля круглая?
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Oryginalne źródło: ZOBACZ
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS