A A+ A++

Аналітыкі далі прагноз на тое, як адаб’ецца на курсах валют у Беларусі чарговае гістарычнае павышэнне цэн на золата на сусветных рынках. Беларускаму рублю прадраклі далейшае паслабленне ў бліжэйшы час. 

БСБ банк, банкомат, обменник, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы

Мужчына мяняе валюту ў абменным пункце «БСБ банку». Менск, Беларусь. 25 ліпеня 2022 года.

Фота: Белсат

Так, эксперты парталу Myfin.by звярнулі ўвагу на «неспакойныя курсы» замежных валют, якія назіраліся ўжо напрыканцы мінулага тыдня. На паслабленне расейскага і беларускага рублёў на ўнутраным валютным рынку, паводле іх слоў, паўплываў як рост коштаў на золата, якое на мінулым тыдні ў чарговы раз абнавіла гістарычныя максімумы, так і значнае ўмацаванне долара і зніжэнне асноўнай валютнай пары еўра / долар да мінімуму з лістапада 2023 года.

На гэтым тыдні на курсах беларускага і расейскага рубля, паводле іх слоў, не можа не адбіцца ўвядзенне новых эканамічных санкцый у дачыненні да расейскіх медзі, нікелю і алюмінію. Гэтая падзея, на думку аналітыкаў, можа паднесці валютнаму рынку Беларусі пэўныя «сюрпрызы». Такія ж асцярогі выказалі і аналітыкі парталу Select.by. Зрэшты, у бліжэйшай перспектыве рэзкага абясцэньвання нацыянальнай валюты эксперты парталу не спрагназавалі: паводле іх слоў, курс будзе захоўвацца ў межах бягучага калідора.

Падобнае меркаванне агучыў фінансавы аналітык Аляксандр Шкут у інтэрвʼю парталу Office Life. Паводле яго слоў, на гэтым тыдні тэндэнцыя на паступовае, хоць і нязначнае зніжэнне курсу беларускага рубля ў адносінах да долара, хутчэй за ўсё, захаваецца.

Сярод фактараў, якія ўплываюць на падтрыманне гэтай тэндэнцыі, якая назіраецца ўвесь папярэдні месяц, Шкут назваў рост рэальнай заработнай платы ў Беларусі.

Па прагнозе фінансавага аналітыка, такі ціск на курс нацыянальнай валюты ў Беларусі будзе захоўвацца на працягу ўсяго 2024 года, а ў кароткатэрміновай перспектыве найбольш верагоднае ваганне курсу долара ў дыяпазоне ад 3,25 да 3,3 рубля.

Hавiны

У якой валюце захоўваць грошы ў банку? Тлумачыць аналітык

2024.01.21 10:51

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPreZero APR Radom przegrał z Ruchem Chorzów
Następny artykułKoncert MOS na scenie Domu Kultury SCK [FOTO]