A A+ A++

Праз месяц пасля затрымання, якое адбылося 8 траўня, пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе katolik.life.

Затрыманыя святары Анджэй Юхневіч і Павел Лемех.

Фота: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram

Ксяндза Анджэя Юхневіча, імаверна, пакаралі адміністратыўным арыштам трэці раз запар. Раней яму двойчы прызначалі 15 содняў арышту.

Новы тэрмін і абвінавачванне, а таксама абвінавачванне паводле другога пратаколу пакуль застаюцца невядомыя. Першы раз святара асудзілі нібыта за «несанкцыянаванае пікетаванне». Святару паставілі ў віну тое, што раней ён размясціў на фота свайго профілю Facebook выяву бела-чырвона-белага сцягу і сцягу Украіны.

Фота профілю са значкамі, пра якія ідзе гаворка, святар абнаўляў больш за два гады таму. 26 лютага 2022 года на фота профілю пробашча з’явіўся значок са сцягам Украіны, у той жа дзень ён змяніў яго на выяву голуба міру. Аднак усё роўна быў прызнаны вінаватым і асуджаны на максімальны тэрмін адміністратыўнага арышту.

Hавiны

Прыехалі ў касцёл на трох машынах: падрабязнасці затрымання святароў у Шуміліне

2024.05.09 18:07

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułЯкий буде в Україні курс гривні та що впливає на національну валюту: деталі
Następny artykułParafia pw. Św. Jana Pawła II świętuje dziesięciolecie