A A+ A++

Лета 2024 года не зусім звычайнае ў плане дзіцячага адпачынку. Напрыклад, у лагеры «Зубраня» з’явілася ідэалагічная апрацоўка. Прыватныя лагеры пакуль не спасціг лёс прыватных школ, якія практычна ўсе закрылі, але ўлады заявілі, што будзе жорсткі кантроль. Разам з тым у Беларусі зʼяўляецца ўсё больш ваенна-патрыятычных лагераў. «Белсат» пацікавіўся, куды ў такіх умовах рэальна паспець адправіць дзіця на адпачынак, колькі гэта будзе каштаваць і дзе ваша дзіця можа чакаць паездка да кіраўніка ЦВК.

Дзеці кідаюць каменне ў ваду на пляжы на Менскім моры. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.

Фота: Белсат

Развіццё і аздараўленне

Калі хацелася б заняцца здароўем дзіцяці, то варта разгледзець санаторна-курортнае лячэнне. Напрыклад, аздараўленчы цэнтр «Лясная паляна» у Смаргонскім раёне прапануе аздараўленне школьнікаў з праграмай актыўнага адпачынку. У профіль арганізацыі ўваходзяць хваробы органаў дыхання, стрававання, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, хваробы эндакрыннай сістэмы, разлад харчавання і парушэнні абмену рэчываў.

У кошце пуцёўкі: шасціразовае збалансаванае харчаванне, 6 медычных працэдур, уключаючы заняткі ў басейне і трэнажорнай зале, спелеатэрапію. З забавак – экскурсіі, заняткі ў гуртках па інтарэсах, спартыўныя мерапрыемствы і забаўляльныя праграмы. Кошт за содні – 67 рублёў.

Адзін са спальных карпусоў у «Лясной паляне».

Фота: lespol.org

Паколькі сезон ужо пачаўся, выбар моцна абмяжоўваецца. У дзіцячы цэнтр «Надзея» у Вілейскім раёне ўжо не трапіць, хоць аздараўленчыя праграмы даволі шырокія. Напрыклад, для дзяцей розных мэтавых груп, у тым ліку і з асаблівасцямі развіцця, а таксама для дзяцей, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, і дзяцей з захворваннем ДЦП (у суправаджэнні аднаго з бацькоў). Каштуе такое 1800 – 1950 рублёў за 17 – 19 дзён. Падобны варыянт застаецца адзначыць на наступны год альбо на кароткія вакацыі.

Можна аддаць дзіця ў лагер з IT-ухілам. Напрыклад, «ITeen Academy» гатовы прымаць дзяцей ад 6 гадоў. Філіялы ёсць у Менску, Горадні, Гомлі і Берасці. Прапануюць групы па дзевяці напрамках: «Робататэхніка», «Дызайн», «3D-мадэляванне», «Техномейкерство», «Праграмаванне» і «Game Dev», «English», «Web-тэхналогіі», «Computer science», «Спартыўная робататэхніка». Заплаціць за пяць дзён трэба будзе ад 180 рублёў.

У многія класічныя загарадныя лагеры, накшталт «Зубраня» каля возера Нарач, даўно няма месцаў. Заявы на бягучае лета можна было дасылаць са снежня 2023 года. Цяпер можна падацца толькі ў ліст чакання. Пуцёўка ў «Зубраня» каштуе 1830 – 1850 рублёў за 18 дзён. Акрамя звычайных атрадаў, прапануюцца профільныя: «Юны хімік», «Юны фізік» і гэтак далей. Сярод атрадаў таксама «Клуб будучых выбаршчыкаў», дзе накіраванасць на ідэалагічную апрацоўку дзяцей. У апісанні атраду прыводзяцца цытаты Аляксандра Лукашэнкі, а «ключавыя мерапрыемствы змены: круглы стол са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь і правядзення рэспубліканскіх рэферэндумаў І.У. Карпенка» і іншае.

Дзеці, якія прыехалі на адпачынак у «Зубраня», на сустрэчы на старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам.

Фота: zubronok.by

«DREAMCAMP» – больш дарагі і сучасны лагер. Ён прапануе экагатэль «Кветкі Яблыні» для дзяцей ад 9 да 15 гадоў. За 11 дзён каля Вілейскага вадасховішча просяць 1700 – 1850 рублёў. Абяцаюць пяціразовае харчаванне і забаўляльную праграму, куды сярод іншага ўваходзіць відэапаляванне, знаёмства з японскай культурай, выраб веера і кімано, дэфіле мадэляў, «Дзень індыйца» і іншае.

Экагатэль «Кветкі яблыні».

Фота: dreamcamp.by

Лагер «Хваля» прапануе «Quest Camp» у вёсцы Волма для дзяцей 9 – 14 гадоў. Як вынікае з назвы, будуць забаўляць разнастайнымі квэстамі: крыптаграфічны квэст, horror-квэст, прыгодніцкі квэст і іншыя. Таксама будуць розныя майстар-класы накшталт  малявання ў тэхніцы «Эбру» і «Свет пад мікраскопам». Усяго за больш за 10 квэстаў і майстар-класаў, наведванне вяровачнага парку, вячэрнія кінапрагляды пад адкрытым небам і 18 дзён пражывання просяць ад 846 рублёў.

Ёсць яшчэ адзін праект «Хвалі» – «Forest Camp». Тут просяць 650 рублёў за 9 дзён. Дзяцей паселяць у чатырохмясцовых драўляных хатках, а забаўляць будуць лясным квэстам, трэнінгамі ў паходных умовах, праходжаннем вяровачнага парку, кулінарнай майстэрні на агні, кінапраглядам пад адкрытым небам.

Лясны лагер «Хвалі».

Фота: forestcamp.by

Яшчэ адзін з дарагіх лагераў – «Маленькая краіна» на базе аздараўленчага комплексу «БАТЭ» недалёка ад Барысава. Там просяць 885 рублёў за 12 дзён. Мяркуючы па праграме, актыўнасцяў вельмі шмат. Гэта «школа выведніка», у якую ўваходзіць майстар-клас па асновах пешага турызму і арыентаванні на мясцовасці ад сертыфікаванага інструктара, майстар-клас па асновах тактычнай і медычнай падрыхтоўкі, ёга, фітнес, «Film making course» ад і рэжысёра тэатру і кіно, дэбаты, аўтобусная экскурсія.

Патрыятычныя лагеры забіраюць нішу?

Яшчэ ў 2023 годзе бацькі распавядалі «Белсату», што вучні 10 і 11 класаў добраахвотна-прымусова ходзяць у вайскова-патрыятычныя лагеры ў межах навучальнага курсу дапрызыўнай падрыхтоўкі. Школьнікаў там вучаць абыходзіцца са зброяй, прывучаюць да звычаяў вайскоўцаў і арганізоўваюць сустрэчы з міліцыянтамі.

Ваенна-патрыятычныя лагеры былі і раней, аднак у апошнія гады іх становіцца ўсё больш. У пачатку 2024 года кансультант Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская распавяла, што ў 2023 годзе было 736 лагераў, якія працавалі з воінскімі часцямі і сілавымі ведамствамі. Там было 27 тысяч дзяцей. У 2022 годзе ваенна-патрыятычных лагераў было 583, якія прынялі 21 тысячу дзяцей.

«Асобнае дзякуй сілавым ведамствам – яны прымаюць аздараўленчыя лагеры на сваіх базах. Хлопцы могуць жыць і ў казармах,і ў намётах», – распавяла Асмалоўская пра ўмовы, у якіх размяшчаюць дзяцей.

Рэкламных прапаноў у ваенна-патрыятычных лагяроў звычайна няма – бацькам трэба загадзя звяртацца ў раённую адміністрацыю. Вайсковыя часткі толькі даюць справаздачу аб лагерах у мясцовых СМІ і распавядаюць пра іх у сацсетках. Напрыклад, Інстытут памежнай Службы распавёў, што на базе яго навучальнага цэнтру ўжо стартавала першая змена кругласутачнага ваенна-патрыятычнага лагера «Рубеж».

Разбор

«Сістэма шукае тых, хто будзе бараніць Лукашэнку». Што не так з вайскова-патрыятычнымі летнікамі ў Беларусі?

2023.06.14 13:16

«Аздараўленне і навучанне ў ім праходзяць 45 навучэнцаў школ гораду і раёну ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. На працягу 9 дзён дзеці знаёмяцца з асновамі тактыкі пагранічнай службы, тэхнічнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюцца ў ахове дзяржаўнай граніцы, побытам ваеннаслужачых, праводзяцца майстар-класы з узбраеннем.

Падʼём, зарадка, пяціразовае харчаванне, страявая, агнявая і фізічная падрыхтоўка – такі распарадак дня юных “байцоў”. Для іх створаны камфортныя ўмовы для пражывання – у адным спальным памяшканні размешчана па 4 чалавекі», – піша Інстытут памежнай Службы.

Дзяўчынкі ў лагеры Інстытуту Памежнай Службы ў чэрвені 2024 года.

Фота: shliah.by

Колькі гэта ўсё ж можа каштаваць?

«Моладзевы патрыятычны цэнтр» «Берасцейскага дзяржаўнага абласнога Цэнтру моладзевай творчасці» прапануе свае паслугі ў арганізацыі ваенна-спартыўных лагераў.

«Час знаходжання будзе запоўнены экскурсіямі па месцах гераічных баёў, камандаўтваральнымі квэстамі і ваенна-тактычнымі гульнямі», – піша «Моладзевы патрыятычны цэнтр».

За пражыванне ў пакоях казарменнага тыпу на 6 – 18 чалавек просяць 12,8 рублёў у суткі з чалавека. Трохразовае харчаванне – ад 15 рублёў з чалавека. Асобна трэба будзе заплаціць, калі захочацца пагуляць у ваенна-тактычную гульню на спецыяльнай пляцоўцы з выкарыстаннем лазертаг-зброі на аснове макетаў баявога. Такое каштуе 8 рублёў з чалавека.

Змены тут па дзевяць дзён, гэта значыць трэба будзе заплаціць каля 250 рублёў.

Аб’ектыў

Прыватныя летнікі ў Беларусі чакае жорсткі кантроль

2024.05.29 20:46

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułTe krzewy przetrwają całą jesień. Będą kwitnąć w ogrodzie aż do pierwszych przymrozków
Następny artykułPożar samochodu: kierowca bezpiecznie opuścił pojazd​