Святара з Шуміліна Паўла Лемеха не выпусцілі на волю і судзілі паўторна, паведамляе «KATOLIK.LIFE». Ён мусіў выйсці 18 траўня пасля 10 содняў адміністрацыйнага арышту.
Сутнасць абвінавачванняў супраць айца Паўла Лемеха па-ранейшаму невядомая.
«Калі святара не вызвалілі ў суботу, вернікі зразумелі, што яго перазатрымалі паводле новага абвінавачвання і чакалі суда ў панядзелак. Аднак, мяркуючы па ўсім, працэс адбыўся ў аўторак. У ізалятары часовага ўтрымання ў Віцебску, дзе з 8 траўня знаходзіцца святар, удзень 21 траўня адказвалі, што “на гэты момант ён адсутнічае”, адмовіўшыся растлумачыць, з якой прычыны. Відавочна, у той час над ім ішоў новы суд. Увечары ў ізалятары таксама адмовіліся паведаміць, ці знаходзіцца тут айцец Павел», – піша «KATOLIK.LIFE».
Рашэнне другога суда пакуль невядомае.
Айца Паўла затрымалі разам з айцом Анджэем Юхневічам. Яны абодва служыць у Шуміліне. Айца Анджэя пакаралі 15 соднямі арышту, ён мусіць выйсці на волю 23 траўня. Каб арыштаваць святароў, прыехалі адразу тры машыны міліцыі.
«Агледзелі памяшканні і забралі айца Паўла. У той жа час айца Анджэя затрымалі ў дарозе – ён ехаў на сустрэчу», – расказвалі пра затрыманне вернікі.
У той жа дзень у Шуміліне была арыштаваная верніца за падпіску на «экстрэмісцкую» старонку ў сацсетках.
Hавiны
Прыехалі ў касцёл на трох машынах: падрабязнасці затрымання святароў у Шуміліне
2024.05.09 18:07
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS