A A+ A++

За першыя тры месяцы 2024 года ў Камітэт дзяржаўнага кантролю паскардзіліся на заробкі «ў канверце» 48 разоў. Інфармацыя пацвердзілася ў шасці выпадках, распавядае прэс-служба КДК.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: Белсат

«Большасць паведамленняў тычылася суб’ектаў гаспадарання Менску і Менскай вобласці (70,8%)», – паведамляе КДК. Скаргі камітэт прымаў праз спецыяльна створаную онлайн-панэль «Скажы не зарплаце “у канверце”».

У 2023 годзе Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў 103 выпадкі выплаты заробкаў нелегальным спосабам.

«Сума дадаткова прадʼяўленага субʼектам гаспадарання падаходнага падатку і страхавых узносаў склала больш за 24 млн рублёў», – распавядае КДК.

Некалькі гадоў таму Аляксандр Лукашэнка ўзяўся за заробкі «ў канвертах» і запатрабаваў «жорсткага пакарання». Тады эксперты распавядалі «Белсату», што праблему не вырашыць жорсткімі мерамі.

«У нас даволі ёмістыя плацяжы, якія павінны аплачваць працадаўцы. Так, напрыклад, выплаты ў Фонд сацыяльнай абароны складаюць нават больш за 30 %. Калі глядзець па шкале Філіпса, калі фізічныя або юрыдычныя асобы абкладваюць такім падаткам, то заўсёды будзе тэндэнцыя на тое, каб павялічвацца колькасць ухіленняў ад падаткаў. Я не думаю, што ў нас праблема маштабная, але яна ёсць», – казаў старэйшы аналітык «Forex» Валерый Палхоўскі.

На яго думку, калі адлічэнні будуць складаць больш за 30 % ад заробку, то праблема нікуды не дзенецца.

Разбор

Колькі падаткаў у Беларусі насамрэч бяруць з сярэдняга заробку. Палічылі з эканамісткай

2024.01.29 08:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPlan na nowoczesną sieć elektroenergetyczną
Następny artykułMilionerka z PiS zwolniona z urzędu pracy. Przez 20 lat przebywała na bezpłatnym urlopie