A A+ A++

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс, якая разлічвае заняць месца кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах замест Джо Байдэна, сабрала $ 200 млн на сваю кампанію за тыдзень. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка выбарчай кампаніі Харыс Роб Флаэрці.

Камала Харыс.

Фота: Kamala Harris / X

«Да дня выбараў засталося 100 дзён, вось вам цікавы момант:

За тыдзень з моманту пачатку працы @KamalaHarris сабрала 200 мільёнаў долараў. 66% гэтай сумы паступае ад новых донараў. Мы зарэгістравалі 170 000 новых валанцёраў», – напісаў у X Роб Флаэрці.

Для параўнання, у пачатку ліпеня кампанія Доналда Трампа заявіла, што ў другім квартале яна сабрала $ 331 млн, перавысіўшы $ 264 млн, сабраных кампаніяй Байдэна і яго хаўруснікамі-дэмакратамі за той жа перыяд.

Джо Байдэн завяршыў сваю перадвыбарчую кампанію і падтрымаў Харыс як кандыдата ад дэмакратаў на выбарах 5 лістапада супраць рэспубліканца Доналда Трампа.

Паводле «Reuters/Ipsos», апытанні, праведзеныя за апошні тыдзень паказалі, што Харыс і Трамп практычна зраўняліся, што стварае перадумовы для напружанай барацьбы.

Харыс заручылася падтрымкай большасці дэлегатаў з’езду дэмакратычнай партыі, што, хутчэй за ўсё, гарантуе, што яна будзе абвешчаная кандыдатам у прэзідэнты ад партыі ў наступным месяцы.

«Такім чынам, наш віцэ-прэзідэнт – намінальны кандыдат. Мы правядзем афіцыйнае галасаванне 1 жніўня», – заявіў старшыня Дэмакратычнага нацыянальнага камітэту Джэймэ Харысан.

Байдэн зняў сваю кандыдатуру з выбараў на фоне пытанняў пра яго ўзрост і здароўе пасля няўдалага выступу на дэбатах супраць Трампа ў канцы чэрвеня. Байдэн паабяцаў заставацца на пасадзе прэзідэнта да заканчэння свайго тэрміну 20 студзеня 2025 года.

«Reuters» адзначае, што апытанні паказвалі, што пасля катастрафічнага выступу Байдэна на дэбатах Трамп нарошчваў перавагу, але ўступленне Харыс у гонку змяніла дынаміку.

Апублікаванае ў чацвер апытанне «New York Times / Siena College» паказала, што Харыс скараціла значны адрыў ад Трампа, у той час як у апытанні «Wall Street Journal», які апублікаваны ў пятніцу, Трамп апярэджваў яе на два адсоткавыя пункты. Апытанне «Reuters / Ipsos», апублікаванае 23 ліпеня, паказала перавагу Харыс у два пункты.

Аналітыка

Усё толькі пачынаецца. Што азначае рашэнне Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі?

2024.07.22 22:13

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułW Trzebini-Sierszy wierni poświęcili swoje pojazdy (WIDEO,ZDJĘCIA)
Następny artykułSchronisko w Krotoszynie zgłasza problem podrzucania śmieci