Самалёт ЗСУ ўпершыню нанёс прамы ўдар па аб’екту на тэрыторыі Расеі. Пра гэта паведамляе брытанскі тэлеканал «Sky News».
Крыніца «Sky News» у ЗСУ распавяла, што ўдар быў нанесены па камандным пункце расейскай арміі ў Белгародскай вобласці. Ацэнка наступстваў атакі яшчэ праводзіцца, аднак пацверджана, што гэта было прамое пападанне.
Які тып боепрыпасы выкарыстоўваўся ЗСУ, не паведамляецца. Але гэта першы выпадак, калі ўкраінскі самалёт ударыў па тэрыторыі РФ.
Раней у сеціве зʼявілася інфармацыя, што ЗСУ нанеслі ўдар па складу боепрыпасаў у Ракіцянскім раёне Белгародскай вобласці, там узнік вялікі пажар і было чуваць серыю выбухаў. Мясцовыя ўлады паведаміла пра «пажар у нежылым памяшканні».
Аналітыка
Крок да эскалацыі ці да карэннага пералому? Што азначае дазвол на ўдары па аб’ектах у РФ
2024.06.03 19:23
Нагадаем, на мінулым тыдні Злучаныя Штаты і больш за дзясятак краінаў Еўропы афіцыйна далі Украіне дазвол на выкарыстанне заходняй зброі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. У прыватнасці, гэта значыць, што ЗСУ цяпер могуць наносіць удары крылатымі ракетамі класу паветра – зямля «Storm Shadow» (Вялікая Брытанія) і SCALP-EG (Францыя), далёкасць якіх можа дасягаць да 250 км.
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS