A A+ A++

Адзін чалавек загінуў і яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні на самалёце кампаніі «Singapore Airlines», які ляцеў рэйсам з Лондану ў Сінгапур і трапіў у моцную турбулентнасць.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Самалёт кампаніі «Singapore Airlines».

Фота: Singapore Airlines / Facebook

Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, падчас палёту лайнер «Boeing 777-300ER» трапіў у зону моцнай турбулентнасці і быў перанакіраваны ў Бангкок.

У выніку здарэння на борце адзін чалавек загінуў і яшчэ не менш за 30 пацярпелі (з іх 12 цяпер у лякарні).

Усяго на борце самалёта былі 211 пасажыраў і 18 чальцоў экіпажу.

Пакуль дэталі інцыдэнту невядомыя.

Турбулентнасць у палёце – справа звычайная і, як правіла, не выклікае вялікіх праблемаў. Сур’ёзныя інцыдэнты, тым больш са смяротным вынікам, здараюцца вельмі рэдка.

Звычайна ў выпадку набліжэння да зоны турбулентнасці пілот папярэджвае пасажыраў аб неабходнасці заставацца на месцах і прышпіліць рамяні. Аднак бывае, што турбулентнасць узнікае раптоўна і экіпаж аказваецца да гэтага не гатовы.

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKoniec z hustawkami cen prądu? UE zatwierdziła reformę rynku energii
Następny artykułPrezes Trakcji z zarzutami. Firma go zawiesiła