A A+ A++

«Белсат» адсочвае ўсе выпадкі рэпрэсіяў, якія адбываюцца ў нашай краіне штодня. І, на вялікі жаль, яны не ідуць на спад.

Сёння стала вядома, што сілавікі прыйшлі да сваякоў вядоўцаў TikTok-акаўнтаў выдання «Зеркало». З усімі запісалі так званыя пакаяльныя відэа. Што да саміх вядоўцаў, то ў дачыненні да іх заведзены шэраг крымінальных справаў, па месцы іх жыхарства праведзеныя ператрусы, а на маёмасць накладзены арышт.

Наталля Левая, затрыманая на мяжы пасля прыезду з Польшчы.

Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

У Берасцейскім абласным судзе 17 ліпеня вынеслі прысуд Наталлі Левай. Яе асудзілі за данаты па вяртанні з Польшчы, нягледзячы на тое, што ў дзяўчыны была папера ад КДБ аб тым, што яна ўжо сплаціла ў шматкратным памеры «кампенсацыю» за данаты, зробленыя ў 2020 годзе. Суддзя Мікалай Сянько прызначыў дзяўчыне 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

23 ліпеня пачаўся ў судзе Кастрычніцкага раёна Горадні пачаўся працэс над 25-гадовай айцішніцай Лізаветай Макрыдзінай, якая вярнулася дадому з Польшчы. Дзяўчыну вінавацяць па 342-м артыкуле Крымінальнага кодэксу за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Ёй пагражае да трох гадоў зняволення.

У Віцебскім абласным судзе пачаўся працэс у рамках спецвядзення над полацкім бізнесменам Уладзімірам Захаравым. Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў»), ч. 2 арт. 243-1 КК («Ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў»), ч. 1 арт. 243-3 («Ухіленне ад выплаты страхавых узносаў»), арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»).

Сёння стала вядома, што вайсковы эксперт Ягор Лебядок, які адбывае пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі, правёў у ШІЗА 10 содняў. Як вядома, Ягора абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК за тое, што ён даваў інтэрв’ю «дэструктыўным каналам». Свой тэрмін Лебядок адбывае ў івацэвіцкай калоніі.

Падчас масавага хапуна, які правялі сілавікі ў Баранавічах, было затрымана пяцёра чалавек. Усім ставяць у віну ўдзел у паслявыбарчых пратэстах 9 жніўня 2020 года. Як удалося ўсталяваць «Медыязоне», сярод затрыманых Максім Громаў, Аляксей Пашкевіч і Аліна Сівец.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułMateusz Ponitka znalazł nowy klub
Następny artykułCiężko trenują, zapraszając na dni otwarte i bezpłatne treningi próbne [DUŻO ZDJĘĆ]