A A+ A++

У Беларусі караюць за працу трохгадовай даўніны і працягваюць ладзіць суды над тымі, хто з’езаў з краіны. Падрабязней пра гэтыя і іншыя парушэнні правоў беларускімі ўладамі ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: Белсат

Сілавікі затрымалі актора Кірыла Аллахвердзяна. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» з-за таго, што ён здымаўся ў міліцэйскай форме ў роліках «Белсату» тры гады таму.

«За 100 рублёў ён здымаўся ў міліцэйскай форме ў роліках, што наўмысна дыскрэдытуюць сілавікоў», – пішуць каналы, якія набліжаныя да сілавікоў.

Паводле сілавікоў, актор супрацоўнічаў з «Белсатам» да 2021 года, то бок да таго, як СМІ было абвешчанае ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Аллахвердзяну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

За распаўсюд «экстрэмізму» улады прысудзілі штраф рэдактару сайта «Віцебскі кур’ер News» Аляксандру Корнышаву, паведамляе «Віцебская вясна». Суддзя суду Першамайскага раёну Віцебску Вераніка Барысава за рэпост пакарала мужчыну штрафам у памеры 800 рублёў.

Суд праходзіў у адсутнасць «правапарушальніка», з прычыны таго, што Аляксандр пакінуў Беларусь напрыканцы 2020 года. У судзе разбіралі адразу два адміністрацыйныя пратаколы – ад 30 красавіка і 13 траўня.

«Міліцыянты з Першамайскага РАУС Віцебску заўважылі некалькі спасылак на выданне з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, змешчаныя ў сацсетцы “Вконтакте” на асабістай старонцы Аляксандра.

Суддзю не збянтэжыла тое, што журналіст не можа выказаць сваю пазіцыю ў судзе, а ягонае права на абароны былі радыкальна парушаныя», – падкрэсліваюць праваабаронцы.

Стала вядома, за што пакараны 10 соднямі арышту каталіцкі святар з Шуміліна Павел Лемех. Яго абвінавацілі ў незаконным пікетаванні за выяву БЧБ-сцяга і сцяга Украіны на старонцы ў «Facebook».

«У судовым паседжанні Павел сваю віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнаў часткова і пацвердзіў, што сапраўды зʼяўляецца карыстальнікам сацыяльнай сеткі “Facebook”, дзе мае акаўнт. На гэтай старонцы ён размясціў сваю фатаграфію на бел-чырвона-белым фоне, пры гэтым сцвярджаў, што не выказваў тым самым свае грамадска-палітычныя інтарэсы, не пратэставаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў 2020 годзе.

Аднак святар пацвердзіў наяўнасць у яго акаўнце блакітна-жоўтага колераў сцяга Украіны, тым што ён такім чынам выказаў скруху наконт гібелі мірных жыхароў суседняй краіны ў руска-украінскай вайне. Пры гэтым на правядзенне пікетаў у яго не было дазволу ад кіраўніцтва Шумілінскага райвыканкаму», – паведамляюць праваабаронцы «Віцебская вясны».

Пакарала святара суддзя Алена Жук.

Рэпартаж

«Хай яны баяцца!» У Сенаце Польшчы адкрылі выставу пра Алеся Бяляцкага

2024.05.08 16:44

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKalisz: Diecezjalny Dzień Życia i Rodziny
Następny artykułJ.Kaczyński: Chcemy, by zwyciężyła słuszna rebelia rolników