A A+ A++

У панядзелак 24 чэрвеня Джульян Асанж быў вызвалены з турмы і пакінуў Вялікую Брытанію, паведамляе «WikiLeaks».

Джульян Асанж перад вылетам з Лондану.

Фота: WikiLeaks

«Джульян Асанж на волі. Ён пакінуў турму строгага рэжыму «Бэлмарш» раніцай 24 чэрвеня, правёўшы ў ёй 1901 дзень. Высокі суд Лондану вызваліў яго пад заклад, і ўдзень ён быў вывезены ў аэрапорт «Stansted», дзе сеў на самалёт і вылецеў з Вялікай Брытаніі», – гаворыцца ў акаўнце «WikiLeaks» у «Х».

Паводле «WikiLeaks», Асанж падпісаў пагадненне з ЗША, у рамках якога ён прызнае сябе вінаватым у раскрыцці вайсковых сакрэтаў і выйдзе на волю. Згодна з умовамі пагаднення, заснавальнік «WikiLeaks» будзе асуджаны на 62 месяцы пазбаўлення волі, якія ён ужо правёў у брытанскай турме, за змову з мэтай атрымання і раскрыцця звестак пра нацыянальную абарону. Пасля вынясення прысуду Асанж будзе канчаткова вызвалены і зможа вярнуцца на радзіму ў Аўстралію.

Угода стала магчымай дзякуючы глабальнай кампаніі падтрымапня пасля даўгіх перамоваў з Міністэрствам юстыцыі ЗША. Афіцыйна, аднак, працэдура яшчэ не завершаная.

Самалёт з Асанжам накіраваўся ў Бангкок, адтуль паляціць на востраў Сайпэн (Паўночныя Марыянскія Астравы), дзе адбудзецца судовае паседжанне, паводле вынікаў якога Асанж будзе канчаткова вызвалены і зможа паляцець у Аўстралію.

Аўстралійскі інтэрнэт-журналіст, тэлевядоўца, хакер і праграміст Джульян Асанж стаў вядомы ў 2006 годзе, калі заснаваў сайт «WikiLeaks». У 2010–2011 гадах ён апублікаваў тысячы сакрэтных дакументаў ЗША пра войны ў Афганістане і Іраку, карупцыю ва ўрадзе, парушэнні правоў чалавека. Пасля гэтага яго абвінавацілі ў шпіянажы.

Цягам 2012–2019 гадоў Асанж заставаўся ў амбасадзе Эквадору ў Вялікай Брытаніі. Калі Эквадор пазбавіў заснавальніка «WikiLeaks» права на прытулак, той быў затрыманы брытанскай паліцыяй. Суд прыняў пастанову аб ягонай экстрадыцыі ў ЗША. Пакуль адвакаты Асанжа абскарджвалі гэтую пастанову, ён заставаўся ў брытанскай турме.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułMetropolia zachęca do zakładania ogrodów deszczowych i zaprasza do udziału w projekcie
Następny artykułModernizacja oświetlenia ulicznego w Pile: 1200 nowych opraw LED