Афіцыйны прадстаўнік Сілаў абароны Ізраілю Даніэль Хагары заявіў на прэс-брыфінгу ў ноч на 4 чэрвеня аб гібелі яшчэ чатырох закладнікаў тэрарыстаў «Хамас», перадае «The Times of Israel». Аб гэтым сведчаць звесткі выведкі, смерці абяцаюць расследаваць.
Паводле Сілаў абароны Ізраілю, загінулі чатыры мужчыны: 84-гадовы Амірам Купэр, 80-гадовы Ярам Мэцгер, 79-гадовы Хаім Пэры і 51-гадовы грамадзянін Ізраілю і Злучанага Каралеўства Надаў Паплевэл. Ацэньваюць, што яны загінулі ў раёне Хан-Юніс на поўдні сектару Газа, калі там праводзілі аперацыі Сілы абароны Ізраілю. Незразумела, ці адбылося гэта ў выніку памылкі ізраільскіх вайскоўцаў.
«Я ведаю, што ўзнікнуць складаныя пытанні аб абставінах гібелі, – дадаў прадстаўнік Сілаў абароны Ізраілю. – Мы глыбока вывучаем акалічнасці гэтых смерцяў, разглядаем усе магчымасці, і як мага хутчэй прадставім высновы спачатку сем’ям, а потым грамадскасці. Мы будзем прадстаўляць [высновы] празрыста, як і рабілі да гэтага часу».
Загінулых узялі ў закладнікі падчас атакі тэрарыстаў 7 кастрычніка 2023 года. Усіх чатырох раней паказвалі жывымі на прапагандысцкіх відэа «Хамасу» – не выключана, што ўжо пасля іхнай смерці.
Падчас нападу 7 кастрычніка «Хамас» узяў у закладнікі, паводле цяперашніх падлікаў, 251 чалавека і забіў каля 1200. Цяпер у закладніках застаюцца 120 з тых 251 і, паводле падлікаў Сілаў абароны Ізраілю, з іх ужо загінуў 41 чалавек. У кастрычніку-лістападзе тэрарысты вызвалілі частку закладнікаў, большасць з якіх Ізраіль абмяняў на зняволеных палестынцаў. Невялікую частку вызвалілі ў баях Сілы абаронаў Ізраілю.
У адказ на атаку тэрарыстаў Ізраіль распачаў маштабную вайсковую аперацыю – фактычна, вайну ў Газе. За тое, што ад атакаў Ізраілю гіне шмат мірных жыхароў сектару Газа, Ізраіль крытыкуе доўгі шэраг краінаў і міжнародных арганізацыяў, у тым ліку Злучаныя Штаты і пракурор Міжнароднага крымінальнага суда. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 31 траўня презентаваў мірны план, які можа дазволіць спыніць вайну ў сектары Газа і вызваліць ізраільскіх закладнікаў. Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу адказаў: план няпоўны, вайну могуць толькі прыпыніць на 42 дні дзеля вызвалення закладнікаў, але не спыніць, каб вораг не падумаў, што Ізраіль здаўся. Тэрарысты «Хамас» тым часам не спыняюць ракетных атак на Ізраіль.
Аналітыка
«Сізіфава задача» для Ізраілю. Тлумачым, чаму вайне ў сектары Газа не бачна канца
2024.05.16 18:15
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS