A A+ A++

Варшава дае дыктатару шанец дээскалаваць сітуацыю. Улады ў Менску павінны як мага хутчэй знайсці, затрымаць і перадаць Польшчы забойцу польскага жаўнера.

Плот на польска-беларускай мяжы.

Фота: Grzegorz Dąbrowski / Agencja Wyborcza.pl

Смерць шараговага Матэўша Сітка скалыхнула Польшчу. Напрыканцы траўня адзін з мігрантаў, які нелегальна прабаваў перайсці мяжу, ударыў польскага жаўнера нажом і вярнуўся на тэрыторыю Беларусі.

Загінуўшы вайсковец меў 21 год, у 1-ай Варшаўскай Танкавай Брыгадзе (1 Warszawska Brygada Pancerna) паспеў паслужыць толькі паўгода. Раней быў жаўнерам Вайсковай Тэрытарыяльнай Абароны (WOT) куды запісаўся добраахвотнікам. Польскія СМІ, палітыкі, грамадскія дзеячы і лідары меркаванняў кажуць наўпрост – жаўнер герой, страціў жыццё баронячы мяжу.

Вось такая сітуацыя, Польшча не знаходзіцца ў стане вайны, але мяжу бараніць трэба і жаўнеры ўжо гінуць.

Ніхто не мае сумневу, што халодная вайна ўжо ідзе, па другім баку мяжы – маленькая агрэсіўная дыктатура, якая знаходзіцца на кароткім ланцужку вялікай агрэсіўнай дыктатуры.

Што рабіць з Лукашэнкам і яго рэжымам? Падаецца, што на гэтае пытанне ў Польшчы ніхто пакуль адказаць не можа, дый не шукае адказу.

Больш таго, выглядае на тое, што ў Варшаве дамінуе перакананне аб тым, што на мяжы за Беластокам заканчваецца заходняя цывілізацыя. Далей – адна вялікая турма, лагер.

Ніхто ў польскім кіраўніцтве асабліва не верыць у хуткія перамены, няма ілюзіяў. У іншым выпадку ўрад не прымаў бы чатырохгадовую праграму «Шчыт Усход» (Tarcza Wschód) і не планаваў бы будову фартыфікацыяў на мяжы вартых больш за 2 мільярды еўра.

Менавіта таму забойства жаўнера на мяжы гэта дрэнная навіна не столькі для Лукашэнкі і яго атачэння (яны даўно не падарожнічаюць у Еўропу), колькі для звычайных беларусаў. Бо краіну можа чакаць яшчэ большая ізаляцыя.

Невядома які будзе адказ Варшавы – ціск грамадства і СМІ на ўрад вельмі моцны, а інструментаў уплыву на рэжым у Менску зусім не шмат: адзіны пасажырскі пераход у Тэрэспалі, таварны памежны пераход Кукурыкі-Казловічы і таварныя чыгуначныя пераходы. Чыгунка закранае інтарэсы Кітаю і Сярэдняй Азіі (база ў Малашэвічах), таму ў выпадку далейшай эскалацыі сітуацыі на мяжы пад удар пападуць хутчэй за ўсё першыя два варыянты.

Кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі запатрабаваў ад рэжыму Лукашэнкі выдаць Польшчы імігранта, які забіў польскага жаўнера.

Такім чынам Варшава дае магчымасць дыктатару дээскалаваць сітуацыю і ў пэўным сэнсе даць адказ польскаму грамадству, супакоіць настроі.

Ніхто не замінае рэжыму затрымаць гэтага чалавека і на падставе білатэральных дамоваў перадаць яго польскім уладам. Але гэта было б магчыма калі б дыктатар не меў нічога супольнага з сітуацыяй на беларуска-польскім памежжы, калі б гэта не была мэтанакіраваная гібрыдная вайна, працяглая правакацыя.

Што цікава, у Менску свядома ідуць на абвастрэнне стасункаў з Варшавай. Чаму? Бо яшчэ 24 траўня кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск наведваючы Беласток не выключыў, што Польшча можа адчыніць памежны пераход у Баброўніках. Тлумачыў гэта інтарэсамі польскіх памежных прадпрымальнікаў, мясцовых жыхароў. Гэта быў таксама і адназначны сігнал Лукашэнку – вызваляй Анджэя Пачобута. Калі б улады ў Менску былі зацікаўленыя ў хоць бы павольнай і асцярожнай, але адлізе, яны не праігнаравалі б гэты сігнал.

А можа замежная палітыка Беларусі ўжо знаходзіцца пад кіраўніцтвам ведамства Сяргея Лаўрова?

Таму высновы для беларусаў не суцяшальныя. Рэжым (у супрацы з Масквой) свядома дабівае стасункі з Польшчай, імкнецца да поўнага закрыцця межаў, правакуе сурʼёзны канфлікт на памежжы.

Калі падобныя сітуацыі паўторацца, калі не супыняцца атакі на польскіх памежнікаў і жаўнераў, наступствы будуць непрадказальныя.

Аналітыка

Расея тэстуе польскую мяжу? Чаму мігранты сталі ўсё часцей атакаваць памежнікаў Польшчы

2024.06.06 07:00

belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułJaki laptop kupić? Polecane laptopy do gier, nauki, pracy i multimediów. Poradnik zakupowy na czerwiec i lipiec 2024
Następny artykułW Dębicy prądu nie będzie w czwartek