Савет міністраў 29 траўня ўхваліў пастанову аб выніках рэспубліканскага агляду санітарнага стану і ўпарадкавання гарадоў і вёсак Беларусі, расказвае Pravo.by. Поўны тэкст пастановы яшчэ не публікавалі, але вынікі ўжо вядомыя.
Агляд праводзілі ў фармаце конкурсу, пераможцам абяцаюць грашовыя прэміі з рэспубліканскага бюджэту і вымпел. Конкурс праводзілі ў пяці «ваговых катогорыях» гарадоў. Крытэры ацэнкі не назвалі, але вынікі такія.
• I катэгорыя – Магілёў (188 балаў);
• II катэгорыя – Бабруйск (234) і Салігорск (231);
• III катэгорыя – Жабінка (250), Бяроза (242) і Драгічын (233);
• IV катэгорыя – Чэрыкаў (237), Шаркаўшчына (229), Брагін (214) і Бялынічы (204);
• V катэгорыя – Ляхавічы (181) і Гарбаха (168) і Рудск (156) – усе тры Іванаўскага раёну Берасцейскай вобласці; Вішоў (164) Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласці, Вольгава (163) Віцебскага раёну Віцебскай вобласці.
Адзначылі таксама значны ўнёсак у паляпшэнне ўпарадкавання ў наступных гарадах: Кобрын (224), Нясвіж (224), Наваполацк (220) і Полацк (219), Баранавічы (214), Петрыкаў (212).
Менск у выніках агляду ніяк не згадваецца.
Найбольшую колькасць балаў такім чынам атрымала Жабінка – райцэнтр пад Берасцем з насельніцтвам каля 14 тысяч чалавек.
Горад адносна малады: першая згадка пра Жабінку адносіцца да 1816 года. У 1871 годзе там з’явіўся чыгуначны прыпынак, невялічкая вёска стала разрастацца. У 1952 годзе Жабінка стала гарадскім пасёлкам, у 1963 годзе там быў адкрыты Жабінкаўскі цукровы завод, у 1970-м Жабінка атрымала статус гораду. Цяпер пад Жабінкай плануюць збудаваць «вёску для праграмістаў».
Меркаванні
А можа, кінуць усё і махнуць у Жабінку?
2023.04.13 12:37
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS