A A+ A++

Еўразвяз плануе зрабіць больш жорсткімі санкцыі на пастаўкі некаторых тавараў у Беларусь. Гэта звязана з абыходам антырасейскіх абмежаванняў за агрэсію супраць Украіны. Новыя санкцыі павінны «мінімізаваць рызыку абыходу», распавядае «Financial Times» са спасылкай на праект, з якім азнаёміліся журналісты выдання.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.

Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Новыя санкцыі забароняць экспарт у Беларусь і праз яе тэхналогіяў і тавараў, якія могуць мець ваеннае прызначэнне. ЕЗ таксама спыніць імпарт алмазаў з Беларусі, што будзе люстраным адлюстраваннем нядаўняй забароны на камяні расейскага паходжання.

Калі новыя санкцыі будуць прынятыя 27 краінамі-чальцамі блока, адным з асноўных патокаў, які будзе спынены, стануць аўтамабілі класа люкс», – піша «Financial Times».

Пасля забароны на ўвоз у Расею аўтамабіляў, якія даражэй за 50 тысяч еўра, рэзка ўзраслі пастаўкі аўтамабіляў з ЕЗ у Беларусь. Як пісаў «Белсат», гэта пачалося з ліпеня 2022 года. Пазней журналісты-расследвальнікі з «Бюро» знайшлі цэлыя сеткі паставак люксавых аўто з ЕЗ у Расею праз Беларусь.

Агляд

«Якія шэрыя схемы?!» Як Беларусь дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі на люксавыя аўты

2023.12.11 08:10

Найбольшы рост экспарту быў зафіксаваны ў самых дарагіх катэгорыях аўтамабіляў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ЕЗ у дачыненні да Расеі, адзначае «Financial Times». Напрыклад, «Rolls-Royce» або «Maybach».

«Для расейца купіць машыну ў Беларусі – не праблема», – заявіла FT прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце.

Паводле яе слоў, невялікая мытная служба Літвы з цяжкасцю спраўляецца са складанай сістэмай забароненых тавараў пры даглядзе грузаў, якія накіроўваюцца ў суседнюю Беларусь, а перадухіленне абыходу санкцый зʼяўляецца вельмі цяжкай працай. Адрозненні ў санкцыях супраць Расеі і Беларусі пакінулі «вельмі відавочныя дзіркі», сказала Шыманіце.

Лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская сказала FT, што санкцыі, якія накладзеныя на Расею ці на беларускі рэжым, не могуць працаваць эфектыўна, калі яны не сінхранізаваныя.

«Дыктатары выкарыстоўваюць адзін аднаго, каб абысці санкцыі і прадаўжаць гандляваць. Беларускі рэжым купляе вайсковыя рэчы, раскошныя аўтамабілі для Расеі», – адзначыла Ціханоўская.

Hавiны

«Словаў падтрымання недастаткова». Святлана Ціханоўская і Інгрыда Шыманіце апублікавалі супольны артыкул

2023.11.13 09:35

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułZnamy składy komisji Rady Miejskiej Brzegu
Następny artykułZmiana na stanowisku Głównego Inspektora Pracy? Jest wniosek o powołanie nowego GIP