Найбольшая колькасць замежнікаў з відам на жыхарства ў Літве – украінцы, але іх колькасць змяншаецца. Радзей сталі прыязджаць у Літву і беларусы. Адначасова павялічваецца колькасць прыбылых з Сярэдняй Азіі, распавяла дырэктарка літоўскага Дэпартаменту міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.
«У красавіку будзе відаць, што грамадзянаў Украіны ў нас стала менш, таму што некаторыя не прыехалі аднаўляць дазволы, яны фізічна пакінулі Літву», – сказала Гудзінскайце.
Паводле яе словаў, калі ў пачатку гэтага года ў Літве было больш за 86 тысяч грамадзянаў Украіны, то ў канцы сакавіка – крыху больш за 74 тысячы.
«Беларусы – на другім месцы, іх колькасць пакуль прыбаўляецца, але ў апошнія месяцы рост меншы. Гэта звязана з больш жорсткімі праверкамі, якія мы праводзім, і з тым, што працадаўцы пераарыентуюцца на іншыя краіны», – сказала дырэктарка Дэпартаменту міграцыі.
У Літве на канец сакавіка 2024 года пражывалі амаль 63 тысячы беларусаў з дазволам на жыхарства ў краіне. У параўнанні з 1 студзеня мінулага года колькасць беларускіх грамадзянаў у Літве павялічылася амаль на 29%.
Hавiны
Літва не плануе высылаць мужа Вольгі Карач. Што кажа адвакат?
2024.03.31 22:51
Колькасць грамадзянаў Расеі ў Літве застаецца стабільнай – крыху больш за 15 тысяч.
«Закон аб абмежавальных мерах, паводле якога новыя імігранты з Расеі практычна не маюць магчымасці прыехаць у Літву, сапраўды спыніў рост колькасці расейскіх грамадзянаў. Інакш іх было б больш у нас», – зазначыла Гудзінскайце.
Паводле словаў дырэктаркі Дэпартаменту міграцыі, позіркі літоўскіх кампаніяў, якія шукаюць патэнцыйных супрацоўнікаў, перакінуліся з Беларусі і Украіны на Цэнтральную Азію і Індыю.
«Узбекістан, Кыргызстан, Таджыкістан, Азербайджан і Казахстан – новыя краіны, адкуль наймальнікі вязуць працоўную сілу. <…>. Большасць з Узбекістану. <…>. Колькасць узбекаў у нас павялічылася больш чым у чатыры разы», – сказала Гудзінскайце.
Каментар
Літва плануе зрабіць больш жорсткімі ўмовы працаўладкавання замежнікаў
2024.03.07 09:17
Паводле Гудзінскайце, большасць мігрантаў з Сярэдняй Азіі – гэта нізкакваліфікаваныя рабочыя, якія прыязджаюць працаваць вадзіцелямі і будаўнікамі. Значную частку прыбылых з Індыі складаюць студэнты.
Колькасць грамадзянаў Кыргызстану павялічылася з 2 тысяч у студзені 2023-га да 6,6 тысяч у канцы сакавіку 2024-га, грамадзян Таджыкістану – адпаведна з 1,4 тысячы да 6,3 тысяч, Індыі – 1,2 тысячы да 5,2 тысячы.
У Літве знаходзяцца больш за 6 тысяч высокакваліфікаваных іншаземцаў, у асноўным – грамадзяне Беларусі і Расеі, якія працуюць інжынерамі ў кампаніях інфармацыйных тэхналогіяў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS