Кіраўнік Валгаградскай вобласці Расеі паведаміў пра выбух і пажар на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе. Гэта ўжо трэцяе такое прадпрыемства, што было атакаванае беспілотнікамі на бягучым тыдні.
Валгаградскі губернатар Андрэй Бачароў сцвярджае, што «уначы 12 траўня атака БПЛА была адбіта».
«У выніку наступстваў падзення БПЛА з далейшай дэтанацыяй на пляцоўцы Валгаградскага НПЗ узнікла ўзгаранне. Пажар зліквідаваны. Ахвяраў няма», – напісаў чыноўнік у сваім Telegram-канале.
Ён пры гэтым не ўдакладніў, якая шкода нанесеная прадпрыемству, што належыць кампаніі «ЛУКОЙЛ». Яна называе завод «найбуйнейшым вытворцам нафтапрадуктаў у Паўднёвай федэральнай акрузе».
У Мінабароны Расеі сцвярджаюць, што «над тэрыторыяй Валгаградскай вобласці быў перахоплены адзін БПЛА».
Гэты НПЗ атакуюць другія содні запар. Як сцвярджаюць крыніцы ў ГУР Мінабароны Украіны, у выніку ўдару ў ноч на 11 траўня былі пашкоджаныя дзве ўстаноўкі перапрацоўвання нафты і іншае абсталяванне.
Крыніцы выдання «РБК-Україна» пры гэтым кажуць, што сёння ўначы беспілотнікамі таксама атакаваныя яшчэ два прамысловых аб’екта: нафтабаза ў Калужскай вобласці і Новаліпецкі металургічны камбінат у Ліпецку. Паводле неафіцыйных звестак, усе цэлі пашкоджаныя. Гэта была аперацыя ГРУ.
Hавiны
ЗША публічна раскрытыкавалі ўкраінскія атакі на НПЗ у Расеі
2024.04.10 08:33
Раней на гэтым тыдні беспілотнікі атакавалі нафтазаводы ў Калужскай вобласці Расеі і Башкартастане.
Атакі на расейскія НПЗ узмацніліся ад пачатку вясны. Украіна афіцыйна не прызнае датычнасць да ўдараў, але крыніцы ў ГУР Мінабароны кажуць, што мэта гэтых аперацыяў – «змяншэнне эканамічнага патэнцыялу Расеі».
ВІДЭА
Уночы ўкраінскія дроны атакавалі трэці паводле магутнасці НПЗ Расеі
2024.05.01 09:03
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS